Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Jun 2018

Пуцін пацвердзіў зацікаўленасць у далейшай эканамічнай інтэграцыі з Беларуссю

Пуцін пацвердзіў зацікаўленасць у далейшай эканамічнай інтэграцыі з Беларуссю

19 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ў час пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у далейшай эканамічнай інтэграцыі з Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, ён адзначыў зацікаўленасць Расіі ў развіцці Саюзнай дзяржавы і нарошчванні палітычнай і эканамічнай інтэграцыі з Беларуссю. Уладзімір Пуцін звярнуў увагу, што ў наступным годзе краіны будуць адзначаць 20-годдзе падпісання дагавора аб стварэнні саюза.

На думку расійскага лідара, за мінулы перыяд шмат чаго ўдалося дабіцца - нарасціць гандлёва-эканамічныя, інвестыцыйныя, навукова-тэхналагічныя, культурныя, гуманітарныя сувязі, а таксама ўмацаваць дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

Як падкрэсліў Уладзімір Пуцін, на гэтым пасяджэнні ВДС трэба будзе зацвердзіць прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы. Гэты асноватворны дакумент вызначыць ключавыя арыенціры работы на пяць гадоў.

Прэзідэнт Расіі лічыць, што далейшага пашырэння і дыверсіфікацыі патрабуе саюзны гандаль. Ён канстатаваў, што ў мінулым годзе тавараабарот павялічыўся амаль на чвэрць - плюс 23,5 працэнта і дасягнуў $32,4 млрд. У гэтым годзе таксама назіраецца прырост гандлю паміж Беларуссю і Расіяй.

"Нам цалкам пад сілу вывесці ўзаемны гандаль на ўзровень $50 млрд", - заявіў Уладзімір Пуцін. Ён таксама сказаў, што аб'ём накопленых расійскіх капіталаўкладанняў у беларускую эканоміку перасягае $3,9 млрд. У сваю чаргу беларускія прадпрыемствы інвесціравалі ў Расію каля $620 млн.

Кіраўнік расійскай дзяржавы лічыць важным паляпшаць дзелавы і інвестыцыйны клімат, праводзіць узгодненую фінансавую і крэдытную, падатковую палітыку, прадоўжыць гарманізацыю нарматыўнага рэгулявання. Ён лічыць неабходным зрабіць дадатковыя крокі для пашырэння прамысловай кааперацыі паміж Беларуссю і Расіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі