Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Снж 2025

Пуцін падзякаваў Лукашэнку за высокую ацэнку расійска-беларускіх адносін

Пуцін падзякаваў Лукашэнку за высокую ацэнку расійска-беларускіх адносін

21 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за высокую ацэнку якасці расійска-беларускіх адносін, выказаную кіраўніком беларускай дзяржавы ў час нядаўняга пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым расійскі лідар заявіў 21 снежня на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін расказаў, што ў прамым эфіры глядзеў выступленне Аляксандра Лукашэнкі на УНС 18 снежня і вельмі пазітыўна яго ацаніў. "Вельмі глыбокае і, як у такіх выпадках гавораць, збалансаванае", - канстатаваў расійскі лідар.

"Лішняга не сказаў нічога", - заўважыў наконт гэтага Прэзідэнт Беларусі.

"Вы ўвесь час самі вызначаеце, што вам гаварыць. Але мне здаецца, было яно і глыбокім, рознабаковым, збалансаваным. І па знешніх справах, і па ўнутраных. З усіх бакоў паглядзелі ўсе праблемы. Я з задавальненнем і цікавасцю слухаў. І хачу вам падзякаваць за высокую ацэнку якасці нашых расійска-беларускіх адносін. Звярнуў увагу на тую цеплыню, з якой вы гаварылі пра Расію, пра нашы адносіны. Упэўнены, што і ў Расіі многія на гэта звярнулі ўвагу", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Наконт парадку дня цяперашняй сустрэчы і саміту ЕАЭС Прэзідэнт Расіі адзначыў, што ён уключае і пытанні развіцця саюза, і двухбаковых адносін Беларусі і Расіі.

"Хоць урады працуюць паміж сабой вельмі цесна", - звярнуў увагу Уладзімір Пуцін. Ён расказаў, што перад прыездам у Санкт-Пецярбург сустракаўся са старшынёй урада Расіі, які падрабязна праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб ходзе міжурадавага ўзаемадзеяння абедзвюх краін. "Фактычна ніякіх (нявырашаных. - Заўвага БЕЛТА) пытанняў, якія патрабуюць нашай увагі, практычна няма. Але тым не менш заўсёды знаходзіцца тое, аб чым можна пагаварыць", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі