Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Лют 2014

Прылічыць манумент "Мужнасць" да самых выродлівых помнікаў свету маглі толькі людзі з выродлівым сумленнем

Прылічыць манумент

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прылічыць манумент "Мужнасць" мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" да самых выродлівых помнікаў свету маглі толькі людзі з выродлівым сумленнем. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі - старшыня Грамадскага савета па маралі Мікалай Чаргінец.

"Назваць самым выродлівым помнік у Брэсце, які стаіць на крыві тысяч і тысяч людзей, могуць толькі тыя, у каго душа і сумленне выродлівыя. Гэты манумент нагадвае аб падзеях Другой Сусветнай вайны і аб тым, што такое фашысцкая агрэсія, - адзначыў Мікалай Чаргінец. - Павінны знайсціся аўтарытэтныя асобы, якія скажуць ім (журналістам амерыканскага тэлеканала CNN, якія ўключылі манумент у рэйтынг. - Заўвага БЕЛТА), што яны глыбока памыляюцца і тым самым зневажаюць памяць мільёнаў людзей, пацярпелых і загінуўшых ад рук намецка-фашысцкіх акупантаў. Такія заявы і такія "суддзі" заслугоўваюць таго, каб іх асудзіла грамадскасць тых краін, у якіх яны жывуць, і асудзілі простыя людзі, якія не па чутках ведаюць, што такое зло".

Паводле слоў старшыні Грамадскага савета па маралі, у гэтым выпадку відавочна спроба перагледзець гісторыю вайны, перапісаць яе. "Чаму ж яны (журналісты. - Заўвага БЕЛТА) не прызнаюць самымі выродлівымі манументамі лагеры смерці, якія захаваліся ў Еўропе - Польшчы, Германіі і іншых дзяржавах?" - задаўся пытаннем Мікалай Чаргінец.

Ён лічыць, што ў гэтым кантэксце прадстаўнікі краін, якія змагаліся з фашызмам у гады вайны, павінны сказаць сваё катэгарычнае і важкае слова. "Калі б цяпер былі старыя добрыя часы дуэльнага характару, думаю, мільёны людзей кінулі б пальчатку ў твар гэтым вылюдкам. А на гэтым этапе правільна будзе выказацца наконт гэтага прадстаўнікам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, сіламі якіх будаваўся і рэканструяваўся гэты помнік, прадстаўнікам парламенцкіх асамблей і, безумоўна, дзяржавам у цэлым", - лічыць субяседнік.

"Як бы яны ні малолі языком, што б яны ні рабілі і якой бы граззю ні аблівалі Брэсцкую крэпасць, яна стаяла, стаіць і будзе стаяць", - рэзюмаваў Мікалай Чаргінец.

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" быў адкрыты 25 верасня 1971 года. Галоўны манумент "Мужнасць" уяўляе сабой скульптурны вобразатвор воіна і сцяга. На адваротным баку манумента нанесены рэльефныя кампазіцыі на тэму абароны крэпасці: "Атака", "Партыйны сход", "Апошняя граната", "Подзвіг артылерыстаў", "Кулямётчыкі". У трох'ярусным некропалі, кампазіцыйна звязаным з манументам, пахаваны астанкі 850 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі