Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Май 2019

Прэзідэнт: за захаванне міру ва ўмовах пагрозы глабальнага тэрарызму трэба змагацца адзіным фронтам

Прэзідэнт: за захаванне міру ва ўмовах пагрозы глабальнага тэрарызму трэба змагацца адзіным фронтам

9 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. За захаванне міру ў сучасных умовах пагрозы глабальнага тэрарызму неабходна змагацца ўсім краінам разам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы 9 мая на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяперашняе пакаленне ваенных свята захоўвае пераможныя традыцыі. "Бо галоўны ўрок Вялікай Перамогі ў тым, што за мір трэба змагацца. Асабліва ў нашы дні, калі ён знаходзіцца пад прыцэлам глабальнага тэрарызму і не толькі яго. Прычым усім разам, адзіным фронтам. Як гэта было тады, у далёкія суровыя саракавыя, калі ў радах беларускага супраціўлення змагаліся тысячы антыфашыстаў з еўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі і нават Германіі", - сказаў Прэзідэнт. 

Разам з тым ён са шкадаваннем канстатаваў, што ў Еўропе сёння такога адзінства няма. "Ідзе ўзмацненне ваеннай прысутнасці на нашых рубяжах, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Перакрэслены Дагавор аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі