Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Feb 2018

Прэм'ер-міністр Латвіі разлічвае на актывізацыю супрацоўніцтва з Беларуссю

Прэм'ер-міністр Латвіі разлічвае на актывізацыю супрацоўніцтва з Беларуссю

8 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс разлічвае на актывізацыю супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што гэты візіт павінен даць некаторае паскарэнне нашым адносінам. Калі гаварыць аб эканамічных, думаю, што вельмі многае мы не выкарысталі з таго, дзе можна знайсці агульны інтарэс", - сказаў Марыс Кучынскіс.

Ён звярнуў увагу на той факт, што ў Латвіі добра ведаюць пра Беларусь, і бакі могуць размаўляць на адной мове, што таксама садзейнічае развіццю кантактаў. "Можам шукаць (магчымасці для развіцця супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА) не толькі па транзіце, лагістыцы, але ўчора мы з прэм'ерам дамовіліся яшчэ на працягу месяца абмеркаваць канкрэтныя пункты, над якімі будзем працаваць", - адзначыў прэм'ер-міністр Латвіі.

Кіраўнік латвійскага ўрада таксама расказаў аб намеры наведаць у Беларусі Парк высокіх тэхналогій. У гэтай сферы таксама ёсць добрыя перспектывы для супрацоўніцтва, лічыць ён.

Марыс Кучынскіс адзначыў і інтарэс да ўзаемадзеяння ў сферы сельскай і лясной гаспадаркі, адукацыі і навукі. "Думаю, што мы таксама можам яшчэ больш развіць дыялог і па іншых пытаннях", - дадаў ён.

Акрамя таго, бакі ўзаемадзейнічаюць у фармаце ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Гэты напрамак таксама закранаўся ў час перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі