VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2015

Пракапцоў: Ноч музеяў павінна атрымаць нацыянальны фармат

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ноч музеяў павінна атрымаць нацыянальны фармат. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дырэктара НММ, ажыятаж, які разгараецца ў час міжнароднай акцыі, што праводзіцца штогод у ноч з 16 на 17 мая, музеям трэба падтрымліваць пастаянна, а музейныя ночы арганізоўваць не менш як чатыры разы ў год. Ён прапанаваў праводзіць такія акцыі раз у квартал, напрыклад, майскую, вераснёўскую ў час святкавання Дня горада, калядную. Для гэтага неабходна прапаноўваць цікавыя нацыянальныя праекты, інтэрактыўныя праграмы. Важна, каб і ў будні наведвальнікі хадзілі ў музеі з не меншым інтарэсам, лічыць дырэктар.

Гаворачы аб магчымасці арганізацыі бясплатнага ўваходу ў Ноч музеяў, Уладзімір Пракапцоў нагадаў, што першы вопыт арганізацыі ночы ў Нацыянальным мастацкім музеі з бясплатным наведваннем быў малапрыемным. "Прыйшлі ўсе, хто хацеў, у выніку мы паўдня аддзіралі жавальныя гумкі ад паркету. У еўрапейскіх музеях у пастаянных экспазіцыях, дзе класіка вісіць, бясплатна ночы не праводзяцца", - сказаў Уладзімір Пракапцоў. Арганізацыя такога маштабнага праекта патрабуе прыцягнення дадатковых сіл: наглядчыкаў, міліцыі, хуткай дапамогі. Таксама арганізацыя такога праекта патрабуе аплаты за абсталяванне, апаратуру, работу ўдзельнікаў праекта. Нейкага істотнага даходу музейшчыкі не атрымліваюць ад такіх праектаў. Разам з тым яны гатовы арганізоўваць бясплатны ўваход для асобных катэгорый грамадзян, у прыватнасці ветэранаў вайны.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прадаўжае традыцыю актыўнага ўдзелу ў міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Арт-праект "Ноч музеяў-2015" пройдзе ў музеі 16 мая з 19.00 да 24.00 пад дэвізам "У кожнага свая цішыня".

"Канцэпцыя акцыі бягучага года - ціхая ноч. Білеты, колькасць якіх абмежавана да 4 тыс., можна набыць загадзя. Колькасць наведвальнікаў будзе абмежавана па прычыне праводзімай у музеі рэканструкцыі", - сказаў дырэктар.

Такая канцэпцыя праекта мае на мэце паказаць новыя музейныя праграмы для наведвальнікаў. А для гэтага павінны быць створаны камфортныя ўмовы ў музеі. "Мы не імкнёмся атрымаць звышпрыбытак, а хочам, каб людзі маглі адчуваць сябе камфортна і ўдзельнічаць у інтэрактыўных праграмах, улічваючы цяперашнія тэхнічныя магчымасці", - дадаў Уладзімір Пракапцоў.

16 мая білеты прадавацца ўжо не будуць. Пры папярэднім продажы білетаў наведвальнікам будзе рэкамендавана прыйсці на "Ноч музеяў-2015. "Ціхая" ноч" да вызначанага часу: 19.00, 20.00, 21.00, 22.00. Гэта зроблена для зручнасці наведвальнікаў, каб пазбегнуць вялікіх чэргаў і высокай шчыльнасці ў залах музея.

Камерны фармат акцыі зусім не азначае, што інтэрактыўныя пляцоўкі ўступяць месца традыцыйнаму агляду экспазіцыі. Змест застанецца па-ранейшаму нечаканым, захапляючым, крэатыўным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход