Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Снж 2025

"Праграмнае i фундаментальнае". Эйсмант аб падрыхтоўцы выступлення Лукашэнкі на УНС


Наталля Эйсмант. Фота з архiва

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны" раскрыла дэталі падрыхтоўкі выступлення Аляксандра Лукашэнкі на маючым адбыцца пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Наталлі Эйсмант, вярнуўшыся з працяглай замежнай камандзіроўкі Аляксандр Лукашэнка заняўся ў тым ліку і пытаннямі падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына, які з'яўляецца старшынёй аргкамітэта УНС.

"Ужо цяпер даволі актыўна Прэзідэнт займаецца і вельмі сур'ёзна паглыбіўся менавіта ў падрыхтоўку Усебеларускага народнага сходу. Як старшыня УНС, зразумела. Прагучыць пасланне Прэзідэнта - гэта тое, чаго вельмі чакаюць, чакаюць усе. Усе разумеюць вастрыню моманту, важнасць менавіта вось у гэты час выступлення Прэзідэнта, праграмнага, фундаментальнага выступлення. Яно дакладна будзе такім. Прэзідэнт гэта разумее лепш за ўсіх. Ён працуе ўжо над падрыхтоўкай", - расказала Наталля Эйсмант.

Як старшыні УНС Аляксандру Лукашэнку таксама вельмі важна разумець, як пройдзе гэты маштабны форум. "Гэта важнейшае для нас палітычнае мерапрыемства, за якім, мы не сумняваемся, будзе сачыць увесь свет", - заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі