Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Oct 2016

Патупчык: Энергетыка стала драйверам росту для беларускай эканомікі

Патупчык: Энергетыка стала драйверам росту для беларускай эканомікі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетыка стала драйверам росту для беларускай эканомікі. Такое меркаванне выказаў 11 кастрычніка міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык на адкрыцці Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння можна сказаць, што энергетыка стала драйверам росту для беларускай эканомікі. Таму мы не можам дазволіць сабе спыніцца ў развіцці - неабходна шукаць новыя тэхналагічныя рашэнні, ствараць умовы для ўкаранення інавацыйных праектаў, развіваць айчынныя навуковыя даследаванні ў сферы энергетыкі, рыхтаваць кваліфікаваныя кадры. Упэўнены, што правядзенне форуму будзе садзейнічаць вырашэнню пастаўленых задач, стане яшчэ адным крокам на шляху да іх рэалізацыі", - адзначыў Уладзімір Патупчык.

Больш за 20 гадоў форум з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця энергетыкі і экалогіі, павышэння энергаэфектыўнасці, вывучэння сусветнага вопыту. Гэта мерапрыемства накіравана на ўкараненне інавацыйных тэхналогій, умацаванне ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх і замежных прадпрыемстваў і кампаній, прыцягненне ў краіну інвестыцый.

Уладзімір Патупчык звярнуў увагу, што для павышэння энергетычнай бяспекі краіны праводзіцца мэтанакіраваная палітыка па нарошчванні энергетычнага патэнцыялу. Па выніках рэалізацыі дзвюх дзяржаўных праграм мадэрнізацыі беларускай энергасістэмы ўведзены ў эксплуатацыю каля 2000 МВт высокаэфектыўных генерыруючых магутнасцей, значна павышана эфектыўнасць яе работы, зніжаны да 40 працэнтаў знос асноўных фондаў, скарочана залежнасць рэспублікі ад імпартуемых энергарэсурсаў.

Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод краін СНД па развіцці газазабеспячэння. За апошнія 20 гадоў у краіне пабудавана ў 4 разы больш газаправодаў, чым было пракладзена да 1994 года. Іх агульная працягласць цяпер дасягае 56,8 тыс. км. Штогод на прыродны газ пераводзіцца каля 30 тыс. кватэр. Па стане на 1 ліпеня 2016 года ўзровень газіфікацыі кватэр павялічыўся да 73,9 працэнта, у тым ліку ў сельскай мясцовасці - да 33,4 працэнта. У апошнія гады ў развіццё гэтай сферы дзейнасці штогод інвесціравалася не менш як $200 млн.

Важнейшым нацыянальным праектам Уладзімір Патупчык назваў узвядзенне ў краіне атамнай электрастанцыі. Паралельна з будаўніцтвам Беларускай АЭС праводзілася работа па інтэграцыі яе ў энергасістэму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі