Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Лют 2020

Пасол Вялікабрытаніі: мы працуем над пашырэннем гандлёвага супрацоўніцтва з Беларуссю

Пасол Вялікабрытаніі: мы працуем над пашырэннем гандлёвага супрацоўніцтва з Беларуссю
Жаклін Перкінс. Фота з архіва

5 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Вялікабрытанія мае намер пашырыць гандлёвае супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым паведаміла на сустрэчы з журналістамі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Жаклін Перкінс.

Дыпламат звярнула ўвагу, што над дасягненнем гэтай мэты яны працуюць сумесна з пасольствам Беларусі ў Вялікабрытаніі.

"Апошнія гады двухбаковыя адносіны развіваліся добра і, думаю, прадоўжаць гэтак жа ў далейшым. Спадзяюся, што цесна будзем супрацоўнічаць у гандлі", - сказала яна. Паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй падпісаны дакументы аб узаемаразуменні, аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць стварэнне міжурадавага гандлёвага дыялогу для садзейнічання далейшаму развіццю гандлю і інвестыцый.

Адказваючы на пытанне адносна магчымых змяненняў у беларуска-брытанскіх сувязях, улічваючы выхад Вялікабрытаніі з ЕС, дыпламат сказала, што не прадбачыць якіх-небудзь змен.

Асноўнай тэмай сустрэчы Жаклін Перкінс з журналістамі быў выхад Вялікабрытаніі 31 студзеня з Еўрапейскага саюза пасля 47 гадоў членства. "Гэта стала вынікам рэферэндуму, які адбыўся ў 2016 годзе, - нагадала пасол. - Пасля рэферэндуму ўрад Вялікабрытаніі выступіў з канцэпцыяй "Глабальная Брытанія" - гэта бачанне будучыні краіны пасля выхаду з ЕС. Выхад з Еўрасаюза - наша магчымасць паказаць, што такое "Глабальная Брытанія": гэта новыя адносіны з партнёрамі ў ЕС і па ўсім свеце; заключэнне гандлёвых здзелак на новых рынках, што пацвердзіць пазіцыю Вялікабрытаніі як ліберальнай і свабоднай гандлёвай нацыі; адстойванне сваіх моцных маральных прынцыпаў. У той жа час Брытанія захавае прыхільнасць да жыццёва важных пытанняў сённяшняга дня і будзе адыгрываць сваю ролю ў забеспячэнні лепшага, больш справядлівага і бяспечнага свету заўтрашняга дня".

Жаклін Перкінс падкрэсліла, што Брытанія "фарміруе новае партнёрства ў Еўропе, якое абапіраецца на агульныя вузы дружбы і супрацоўніцтва, але з большай дэмакратычнай аўтаноміяй і выразным, незалежным голасам, каб гаварыць і дзейнічаць адносна таго, што мае значэнне для яе". "У той жа час мы дакладна ведаем: бяспека Еўропы - гэта бяспека Вялікабрытаніі, аб чым сведчыць і наша кіруючая роля ў НАТА, і інтэнсіўнае супрацоўніцтва з еўрапейскімі калегамі. Мы нацыя з маштабнымі ідэямі, якая мае новыя імкненні і нацэлена не ўпусціць новыя магчымасці", - заявіла пасол.

Яна выказала ўпэўненасць, што "Вялікабрытанія будзе сусветным лідарам у галіне свабоднага гандлю, прыносячы карысць бізнесу, зніжаючы выдаткі для спажыўцоў і дапамагаючы бедным краінам свету дасягнуць сапраўднай эканамічнай незалежнасці".

Вялікабрытанія па-за ЕС мае намер заключаць буйнамаштабныя гандлёвыя здзелкі па ўсім свеце - пачынаючы ад пагаднення аб свабодным гандлі з ЕС па прыкладзе Канады і заканчваючы гандлёвымі здзелкамі з Аўстраліяй, Японіяй, Новай Зеландыяй, ЗША і іншымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі