Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Oct 2017

Пасол Іспаніі: Беларусь усё больш раскрываецца для іншых краін свету

Пасол Іспаніі: Беларусь усё больш раскрываецца для іншых краін свету

9 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь усё больш раскрываецца для іншых краін свету, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Іспаніі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіа Ібаньес Рубіа ў эфіры праграмы "Карціна свету" на тэлеканале "Сталічнае тэлебачанне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь усё больш адкрываецца і раскрываецца для іншых краін свету, у прыватнасці для Еўрапейскага саюза. У Іспаніі мы ацэньваем гэта як вельмі станоўчы знак, - сказаў Ігнасіа Ібаньес Рубіа. - Мае бліжэйшыя намеры - паглыбіць нашы адносіны і зрабіць іх больш інтэнсіўнымі".

На думку дыпламата, адным з крокаў для больш эфектыўнага развіцця адносін паміж краінамі стане першае пасяджэнне сумеснай іспанска-беларускай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве, якое запланавана правесці ў Мінску 18 кастрычніка. "Прадстаўнікі іспанскіх кампаній ужо шмат чулі пра патэнцыял Беларусі ў розных сферах: гандлі, прамысловай кааперацыі, энергетыцы, сельскагаспадарчым сектары. Яшчэ адзін добры напрамак - турыстычная галіна, дзе ў Іспаніі вялікі вопыт. У гэтым сектары мы маглі б быць карысныя адзін аднаму", - лічыць пасол.

Ігнасіа Ібаньес Рубіа адзначыў, што Беларусь прывабная краіна, якой варта толькі павялічыць сваю значнасць на турыстычным рынку. "У беларусаў ёсць тое, што асноўнае ў турызме, - славутая гасціннасць і ўменне прымаць гасцей. Беларусь мае ўласную гісторыю, прыроднае багацце - гэта цікава турыстам", - рэзюмаваў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі