Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліс 2015

Нікаліч спадзяецца на трываласць рашэння ЕС па адмене санкцый супраць Беларусі

Нікаліч спадзяецца на трываласць рашэння ЕС па адмене санкцый супраць Беларусі

19 лістапада, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч спадзяецца на трываласць рашэння ЕС па адмене санкцый супраць Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяюся, што адмена санкцый будзе трывалая. Санкцыі - заўсёды ганьба для тых, хто іх уводзіць, а не для тых, у адносінах да каго іх уводзяць", - падкрэсліў Прэзідэнт Сербіі. Санкцыі - знак бескантрольнай сілы, дадаў ён.

Таміслаў Нікаліч канстатаваў, што ЕС памыляўся, не супрацоўнічаючы з Беларуссю. Затым нармандская чацвёрка сабралася менавіта ў Мінску, каб весці перагаворы, калі сітуацыя ва Украіне стала трагічнай, звярнуў увагу Прэзідэнт Сербіі.

Закранаючы двухбаковыя адносіны, ён адзначыў, што лідары дзвюх краін умацавалі супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі і асабістую дружбу.Нікаліч спадзяецца на трываласць рашэння ЕС па адмене санкцый супраць Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі