Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Jul 2017

Інданезія лічыць Беларусь ключавым партнёрам сярод краін ЕАЭС

Інданезія лічыць Беларусь ключавым партнёрам сярод краін ЕАЭС

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інданезія лічыць Беларусь ключавым партнёрам сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым заявіла сёння міністр замежных спраў Інданезіі Рэтна Марсудзі на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі Уладзімірам Лапата-Загорскім, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

"Міністр адзначыла, што Беларусь з'яўляецца ключавым партнёрам Інданезіі сярод краін ЕАЭС па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай галіне. Інданезійскі бок зацікаўлены ў падпісанні пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю з ЕАЭС", - расказалі ў пасольстве.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні арганізацыі візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, пашырэнне супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай галіне і ў фармаце міжнародных арганізацый.

Рэтна Марсудзі падзякавала Уладзіміру Лапата-Загорскаму, які завяршае дыпламатычную місію ў краіне, за плённую дзейнасць па развіцці беларуска-інданезійскіх адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі