Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Сак 2015

Назарбаеў удзячны Лукашэнку за паскарэнне стварэння ЕАЭС

Нурсултан Назарбаеў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка19 сакавіка, Астана /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў удзячны кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку за паскарэнне стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нурсултан Назарбаеў лічыць, што ў тым, што ЕАЭС пачаў функцыянаваць з 1 студзеня 2015 года, ёсць вельмі вялікая заслуга Прэзідэнта Беларусі, які паскараў інтэграцыйныя працэсы.

Прэзідэнт Казахстана таксама звярнуў увагу на важнасць праведзенай у Мінску сустрэчы лідараў "нармандскай чацвёркі". "Добра, што ў Мінску такая сустрэча адбылася, ваша вялікая ў гэтым заслуга, - сказаў Нурсултан Назарбаеў. - Як бы там ні было, але вайна спынілася. Вялікая вайна, кровапраліцце". "Нікому не патрэбна і нам не на карысць гэта канфрантацыя ўнутры", - дадаў ён.

Гаворачы аб двухбаковых адносінах Беларусі і Казахстана, Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі не знізіўся. Працуе вялікая колькасць сумесных прадпрыемстваў, дзясяткі зборачных прадпрыемстваў Беларусі ў Казахстане. "Гэту работу мы будзем прадаўжаць", - сказаў Прэзідэнт Казахстана.

Нурсултан Назарбаеў прапанаваў абмеркаваць стан спраў у еўразійскай інтэграцыі, сітуацыю з санкцыямі, а таксама ўкраінскую праблематыку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі