Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2016

Міжнародныя эксперты высока ацэньваюць работы беларускіх дызайнераў на "Млыне моды"

Міжнародныя эксперты высока ацэньваюць работы беларускіх дызайнераў на

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя эксперты высока ацэньваюць работы маладых беларускіх дызайнераў на рэспубліканскім фестывалі-конкурсе моды і фота "Млын моды". У размове з карэспандэнтам БЕЛТА кіраўнік Міжнароднага конкурсу маладых мастакоў моды Habitus Baltija, прадстаўнік прафесійнай выстаўкі Baltic Fashion & Textile Riga (Латвія) Саніта Бломніецэ адзначыла, што яна ўжо запрасіла беларускіх мадэльераў прыняць удзел у некаторых міжнародных праектах.

"Я другі раз на гэтым конкурсе - і проста ў захапленні ад некаторых калекцый! Я ўжо запрасіла калег прыняць удзел у прафесійнай выстаўцы Вaltic Fashion & Textile Riga", - расказала Саніта Бломніецэ. Яна адзначыла, што з задавальненнем прыняла запрашэнне стаць членам журы "Млына моды".

Захапленне калегі падтрымаў дырэктар і прафесар Кракаўскай школы мастацтваў і дызайну (Польша) Ежы Марыян Гавел. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі створана вельмі добрае адукацыйнае асяроддзе для пачынаючых дызайнераў.

Дзякуючы партнёрскім кантактам арганізатараў фестывалю-конкурсу з замежнымі арганізацыямі і ўстановамі, якія працуюць у сферы фатаграфіі, моды і дызайну адзення, "Млын моды" карыстаецца шырокай папулярнасцю як сярод навучэнцаў і педагогаў сістэмы адукацыі, так і сярод дызайнераў-прафесіяналаў краіны і замежжа. Профільныя беларускія ўстановы адукацыі дзякуючы ўдзелу ў "Млыне моды" супрацоўнічаюць са Школай тэхналогій і дызайну касцюма (Кёльн, Германія), Fashion Company (Берлін, Германія), Латвійскай акадэміяй мастацтваў, Кракаўскай школай мастацтваў і дызайну (Польшча), Віленскай акадэміяй мастацтваў (Літва), арганізацыйнымі камітэтамі міжнародных конкурсаў. Штогод засноўваецца спецыяльны прыз Міністэрства адукацыі Беларусі - Міжнародныя творчыя майстэрні.

"Розныя паказы калекцый адзення, творчыя сустрэчы ў замежных школах і навучальных установах дызайну фарміруюць светапогляд удзельнікаў, дапамагаюць лепш разабрацца ў тым, што такое эксперымент і пошук. Рэспубліканскі праект "Млын моды" развіваецца, становіцца стабільным і адыгрывае значную ролю ў выхаванні гарманічнага сучаснага чалавека", - адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.

Гала-паказ фестывалю адбудзецца сёння вечарам у Палацы спорту. У фінале XXV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды" будзе прадстаўлена больш як 80 калекцый беларускіх дызайнераў. Самых лепшых вызначаць у некалькіх намінацыях, у тым ліку "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Мадэль-дэбют фестывалю-конкурсу", "Топ-мадэль фестывалю-конкурсу", "Майстар стылю". У якасці журы выступяць міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну з Расіі, Германіі, Італіі, Латвіі, Малайзіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі