Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Nov 2015

Мітрапаліт Павел: У сучасным свеце трэба шукаць прычыны не для раздзялення, а аб'яднання людзей

Мітрапаліт Павел: У сучасным свеце трэба шукаць прычыны не для раздзялення, а аб'яднання людзей

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучасным свеце трэба шукаць прычыны не для раздзялення, а для аб'яднання людзей. Аб гэтым заявіў сёння Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, які прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця выстаўкі "Праваслаўныя цэрквы і капліцы Эстоніі" ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ведаем цяперашнюю палітычную сітуацыю ў свеце, ведаем, што ёсць спроба раздзяліць людзей па розных прыкметах і матывах - нацыянальных, рэлігійных, палітычных. Я ўдзячны паслу Эстоніі за тое, што з арганізацыяй такой экспазіцыі ён знайшоў такі момант, які не раздзяляе, а аб'ядноўвае людзей. Гэта архітэктура, культура, імкненне жыць у міры і згодзе, - сказаў прадстаяцель БПЦ. - На самай справе ў нашым жыцці можна знайсці шмат момантаў для аб'яднання, і іх трэба выкарыстоўваць".

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Беларусі Майт Марцінсан выказаў удзячнасць усім, хто аказваў садзейнічанне ў арганізацыі выстаўкі. Дыпламат адзначыў, што Эстонія - лютэранская краіна, дзе, аднак, пражываюць прадстаўнікі іншых канфесій. "Думаю, што прадстаўленыя фотаздымкі дэманструюць стан праваслаўнай царквы ў Эстоніі", - сказаў ён.

Мітрапаліт Павел: У сучасным свеце трэба шукаць прычыны не для раздзялення, а аб'яднання людзейВыстаўка прысвечана праваслаўнай сакральнай архітэктуры Эстоніі. У экспазіцыі прадстаўлена больш як 100 фатаграфій праваслаўных храмаў і капліц, пабудаваных з канца XVII стагоддзя да цяперашняга часу. Шматлікія гістарычныя апісанні, архіўныя матэрыялы і архітэктурныя праекты цэркваў дапаўняюць асноўную экспазіцыю і прадстаўляюць гледачу рэдкую магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі праваслаўнага дойлідства Эстоніі як з унікальнай культурнай з'явай, якая сфарміравалася і цяпер развіваецца ва ўзаемадзеянні з рознымі культурамі.

Выстаўка падрыхтавана Музеем архітэктуры Эстоніі, Эстонскай мэтавай установай "Музеі Юўрускага і Хагерыскага прыходаў". Яе адкрыццё стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Беларускай праваслаўнай царквы і пасольства Эстоніі ў Мінску.

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 15 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі