Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Ліп 2026

Мірзіёеў аб супрацоўніцтве з Беларуссю: гэта гістарычны момант, які трэба выкарыстоўваць тут i цяпер

Мірзіёеў аб супрацоўніцтве з Беларуссю: гэта гістарычны момант, які трэба выкарыстоўваць тут i цяпер

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяперашні ўзровень супрацоўніцтва паміж Узбекістанам і Беларуссю - гэта гістарычны момант, які трэба выкарыстоўваць з узаемнай выгадай тут і цяпер. Аб гэтым Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ад размоў будзем пераходзіць да рэальных спраў. Аляксандр Рыгоравіч адкрыў нам вельмі сур'ёзныя перспектывы, даў шырокія магчымасці (для развіцця супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА). Гэта трэба выкарыстоўваць. Гэта гістарычны момант. Калі мы сёння не скарыстаемся, заўтра будзе позна. Гэта ўзаемавыгадна і для Узбекістана, і для Беларусі", - падкрэсліў высокі госць.

Па выніках візіту падпісана Дэкларацыя аб устанаўленні адносін стратэгічнага партнёрства, якую Шаўкат Мірзіёеў назваў па-сапраўднаму гістарычным дакументам, які знамянуе пачатак новай главы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. "У гэтым дакуменце мы пацвердзілі адзіны курс на доўгатэрміновае развіццё партнёрства і дружалюбных адносін, - сказаў ён. - Гэта замацоўвае асновы і прынцыпы нашага ўзаемадзеяння, вызначае шырокае кола напрамкаў. Упэўнены, што гэты важны крок атрымае шырокую падтрымку як ва Узбекістане, так і ў Беларусі".

Шаўкат Мірзіёеў выказаў шчырую ўдзячнасць Аляксандру Лукашэнку за запрашэнне наведаць Беларусь і за традыцыйна цёплы і сардэчны прыём у Мінску. Карыстаючыся выпадкам, ён таксама павіншаваў Прэзідэнта Беларусі і ўвесь беларускі народ з нядаўна адзначаным святам - Днём Незалежнасці і пажадаў міру, згоды і дабрабыту.

"Кожны раз, наведваючы Беларусь, я пераконваюся, наколькі дынамічна развіваецца ваша краіна, забяспечваецца рост ВУП (перш за ўсё за кошт прамысловасці, апрацоўчых галін), павялічваюцца рэальныя даходы насельніцтва", - адзначыў Прэзідэнт Узбекістана.

Ён таксама вельмі пазітыўна ацаніў ініцыятыву беларускага боку закласці Алею дружбы ў Мінску на вуліцы Ташкенцкай. Гэта, паводле яго слоў, глыбока сімвалічна і было выдатна ўспрынята жыхарамі Узбекістана. "Гэта вельмі добрая ініцыятыва, якая збліжае нашы народы. Мы вельмі ўдзячны беларускаму боку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі