Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Feb 2017

Мірончык: Увядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму вельмі пазітыўна ўспрынята замежнымі партнёрамі

Мірончык: Увядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму вельмі пазітыўна ўспрынята замежнымі партнёрамі

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму для 80 краін свету было вельмі пазітыўна ўспрынята замежнымі партнёрамі. Аб гэтым заявіў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што ацэнка першых дзён бязвізавага рэжыму самая станоўчая. У ліку самых актыўных наведвальнікаў Беларусі ў гэтыя дні - немцы, палякі, кітайцы, італьянцы, а таксама літоўцы. Ёсць і адзінкавыя госці з іншых дзяржаў, напрыклад, Мальты.

Прэс-сакратар асабліва падкрэсліў, што прынятае рашэнне аб увядзенні бязвізавага ўезду для грамадзян шэрага краін не азначае нейкай пераарыентацыі. "Матывы нашы даволі відавочныя - гэта павышэнне турыстычнай прывабнасці краіны, прывабнасці для вядзення бізнесу", - сказаў ён.

Дзмітрый Мірончык прывёў прыклад са сферы знешняга гандлю, дзе на вышэйшым узроўні ставіцца задача па дыверсіфікацыі рынкаў збыту. Аднак Беларусь пры гэтым не пакідае і традыцыйных рынкаў. Тое ж самае ва ўязным турызме, дзе вельмі вялікая доля фарміруецца за кошт грамадзян Расіі і іншых краін ЕАЭС і СНД. "Мы ні ў якім разе не закрываем для іх нашу краіну. Наадварот, робім усё, каб і для іх павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі. Размова не ідзе аб змене вектара. Размова ідзе аб дыверсіфікацыі, пашырэнні кола партнёраў", - падкрэсліў прэс-сакратар.

Паводле даных на 9.00 15 лютага, у пункце пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск было аформлена 465 замежных грамадзян, якія вырашылі скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта бяспечныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у дносінах да беларускіх грамадзян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі