Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Сак 2018

Мінэнерга: электраэнергія БелАЭС будзе канкурэнтаздольная на знешніх рынках

Мінэнерга: электраэнергія БелАЭС будзе канкурэнтаздольная на знешніх рынках

28 сакавіка, Астравецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Электраэнергія, выпрацаваная на Беларускай АЭС, будзе канкурэнтаздольная на знешніх рынках, заявіў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што Беларусь ужо цяпер экспартуе электраэнергію. Пастаўкі ў іншыя краіны магчымы дзякуючы маштабнай мадэрнізацыі генерыруючых магутнасцей у беларускай энергасістэме, якая праведзена ў апошнія гады. Пасля запуску атамнай станцыі беларуская электраэнергія стане яшчэ больш канкурэнтаздольнай, лічыць Міхаіл Міхадзюк.

"Беларуская электраэнергія сёння самая эфектыўная на постсавецкай прасторы. З уводам АЭС яна будзе яшчэ больш эфектыўнай у частцы сабекошту вырабляемай прадукцыі", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Што датычыцца магчымых рынкаў для экспарту электраэнергіі з БелАЭС, то намеснік міністра лічыць, што гэта пытанне будзе вырашацца з улікам эканамічнай мэтазгоднасці. "Рынак вызначыць, у каго купляць. Прапрацоўкамі такімі (адносна экспарту электраэнергіі БелАЭС. - Заўвага БЕЛТА) мы займаемся", - дадаў ён.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года, другі - у ліпені 2020-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі