Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Кст 2016

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Германіяй

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Германіяй

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ва ўмацаванні міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Германіяй. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй германа-беларускай парламенцкай групы Бундэстага на чале са старшынёй гэтай групы Оліверам Качмарэкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, наша сустрэча адкрые новы этап міжпарламенцкага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Разлічваем на пазітыўнае развіццё партнёрства па ключавых пытаннях", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

На яго думку, у дзвюх краін ёсць патэнцыял для пашырэння міжпарламенцкіх сувязей. Беларусь зацікаўлена ў іх развіцці і гатова абмяркоўваць пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. "Як мне ўяўляецца, у нас вельмі вялікія рэзервы і мы маглі б рэалізаваць шмат цікавых праектаў", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі.

У верасні бягучага года ў Беларусі адбыліся парламенцкія выбары. У бліжэйшы час парламент пачне працаваць у новым складзе. "Упэўнены, што ў самыя першыя дні пасяджэння сесіі новага складу парламента будзе сфарміравана група дружбы з парламентам Германіі", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён таксама выказаў словы ўдзячнасці германскаму боку за падтрымку рашэння Савета Еўрасаюза аб адмене санкцый адносна Беларусі. "Гэта даўно наспелы крок", - рэзюмаваў спікер верхняй палаты парламента.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі