Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Май 2015

Мясніковіч: Беларусь мае намер больш актыўна выходзіць на сельскагаспадарчы рынак М'янмы

Мясніковіч: Беларусь мае намер больш актыўна выходзіць на сельскагаспадарчы рынак М'янмы

21 мая, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Беларусь мае намер актыўней выходзіць на сельскагаспадарчы рынак М'янмы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч па выніках сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй М'янмы на чале са старшынёй Палаты нацыянальнасцей Саюзнага сходу гэтай краіны Хін Аунг М'інтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што цяпер працуе ўжо сумесная міжурадавая камісія, а ў час перагавораў падрабязна абмяркоўвалася пытанне ўзаемнага гандлю лякарствамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена супрацоўніцтву ў галіне сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, сумеснай вытворчасці трактароў і сельгастэхнікі. Паводле слоў спікера, з боку М'янмы былі агучаны канкрэтныя прапановы па спрашчэнні асваення беларускімі кампаніямі рынку гэтай краіны. "У самы бліжэйшы час туды выязджае наша дэлегацыя для таго, каб паглядзець мадэльны рад, які найбольш прымальны для сельскай гаспадаркі М'янмы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, абмяркоўвалася магчымае асваенне новых зямель у М'янме з выкарыстаннем беларускай тэхнікі. Калі беларускі бок прапануе прымальны ўзровень цэн і прэзентуе тэхніку на справе, магчыма, у перспектыве ў М'янме будзе рэалізаваны праект па вытворчасці трактароў. "Аналагічны быў раней рэалізаваны ў Камбоджы", - заўважыў старшыня верхняй палаты парламента.

Адносна гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на тое, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі расце, хоць у цэлым застаецца невялікім (пераважна гэта беларускі экспарт). "У 2014 годзе тавараабарот павялічыўся ў 4,9 раза да 2013 года. Пры гэтым за 2013 год ён таксама вырас у 1,5 раза", - сказаў спікер. У сувязі з гэтым бакі абмеркавалі падыходы па ўдасканаленні гандлёва-эканамічных адносін і стварэнні адпаведнай дагаворна-прававой базы.

Акрамя таго, ішла размова аб неабходнасці развіцця гуманітарных кантактаў, супрацоўніцтве ў сферы адукацыі. "Дамовіліся аб выбудоўванні прамых кантактаў паміж універсітэтамі для падрыхтоўкі спецыялістаў для народнай гаспадаркі М'янмы", - растлумачыў спікер.

У цэлым, паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі, супрацоўніцтва з М'янмай Беларусь разглядае ў якасці важнага напрамку знешняй палітыкі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. "Мы зацікаўлены ў пашырэнні палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў. І, безумоўна, гэта датычыцца перспектывы развіцця адносін у адукацыйнай і навукова-тэхнічнай сферы", - рэзюмаваў ён.Мясніковіч: Беларусь мае намер больш актыўна выходзіць на сельскагаспадарчы рынак М'янмы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі