Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Лют 2019

Мясніковіч: Беларусь дасягнула сур'ёзных вынікаў у забеспячэнні ваеннай бяспекі

Мясніковіч: Беларусь дасягнула сур'ёзных вынікаў у забеспячэнні ваеннай бяспекі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь за гады свайго суверэнітэту дасягнула сур'ёзных вынікаў у забеспячэнні ваеннай бяспекі, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Сёння ён прымае ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, у 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна за гады суверэннага развіцця дасягнула сур'ёзных вынікаў у справе забеспячэння ваеннай бяспекі. Мы маем моцную армію, эфектыўныя Узброеныя Сілы, забяспечваецца пастаўка ў войскі сучаснага ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Сёння таксама адна з важнейшых задач - патрыятызм і самаадданае служэнне Радзіме ўсяго асабовага складу армейскіх і іншых вайсковых злучэнняў. Вернасць традыцыям для нас сёння - гэта далейшае павышэнне абараназдольнасці нашай дзяржавы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што беларусы захоўваюць свяшчэнныя ідэалы. "Наш народ з'яднаны агульнай мэтай пабудовы моцнай дзяржавы. Сёння Беларусь - незалежная суверэнная еўрапейская дзяржава, якая адбылася, - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. - Узброеныя Сілы, якія з'яўляліся правапераемнікам Беларускай ваеннай акругі, па праву сталі дастойным наследнікам лепшых традыцый Савецкай Арміі, традыцый пакалення пераможцаў. 77 гадоў таму была сфарміравана 120-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада, у якой у гады Вялікай Айчыннай вайны восем ваеннаслужачых былі ўдастоены вышэйшага звання Героя Савецкага Саюза, пяцёра сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 11 тыс. ваеннаслужачых узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Брыгада прайшла свой баявы шлях ад Сталінграда да Эльбы".

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што Нацыянальны сход і 120-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада плануюць падпісаць план узаемадзеяння. "Гэта дасць магчымасць заканадаўцам глыбей унікаць у тыя пытанні, якімі жывуць Узброеныя Сілы, і ў тым ліку падтрымліваць маральна маладых хлопцаў, афіцэраў, якія прысвяцілі сябе службе Айчыне. Я думаю, гэтай добры праект", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі