Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Лют 2015

Мацвіенка: Беларусь уносіць свой уклад у мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу

Мацвіенка: Беларусь уносіць свой уклад у мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу

19 лютага, Масква /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь уносіць свой уклад у мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу. Такое меркаванне выказала сёння журналістам старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка пасля сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь, якая прымала сустрэчу "нармандскага фармату", паспяхова выканала пасрэдніцкую місію як краіна-гаспадыня, што прымала саміт, уносіць свой уклад у выпрацоўку прапаноў па мірным урэгуляванні ўнутрыўкраінскага крызісу і ставіцца да гэтага адказна, стварыла ўсе ўмовы для перагавораў у Мінску. Упэўнена, што Беларусь будзе і ў далейшым запатрабавана", - адзначыла Валянціна Мацвіенка. Адносна мінскіх дамоўленасцей старшыня Савета Федэрацыі канстатавала, што гэта вынік складанай і канструктыўнай работы ў першую чаргу кіраўнікоў чатырох дзяржаў. "Была прынята дарожная карта, у якой прапісаны дакладная паслядоўнасць неабходных дзеянняў з абодвух бакоў, і цяпер важнейшая задача, каб абодва бакі канфлікту дакладна выконвалі свае абавязкі", - падкрэсліла Валянціна Мацвіенка.

Мацвіенка: Беларусь уносіць свой уклад у мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісуУ сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусь як краіна, якая была задзейнічана ў правядзенні такога працяглага па часе саміту і кансультацый на высокім узроўні па ўрэгуляванні канфлікту, імкнецца, каб мінскія дамоўленасці выконваліся. "Мы не можам уплываць непасрэдна на гэтыя працэсы, але садзейнічанне забяспечваецца ў поўным аб'ёме. Хацелася б, каб пазітыўныя захады атрымалі развіццё ў адпаведнасці з тымі дакументамі, якія былі прыняты на мінскай пляцоўцы", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі