Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Лют 2020

Макей: захоўваючы прыхільнасць да Расіі, Беларусь умацоўвае адносіны на еўра-атлантычным вектары

Макей: захоўваючы прыхільнасць да Расіі, Беларусь умацоўвае адносіны на еўра-атлантычным вектары

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захоўваючы прыхільнасць да выканання сваіх абавязацельстваў перад Расіяй як стратэгічным саюзнікам і асноўным гандлёвым партнёрам, Беларусь прадаўжае ўмацоўваць адносіны на еўра-атлантычным вектары. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, дзе падводзіліся вынікі работы органаў дыпламатычнай службы за 2019 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства назваў мінулы год даволі напружаным, але выніковым. "Мы змаглі захаваць, а месцамі істотна нарасціць тэмпы і аб'ёмы дыпламатычнай работы. Павялічылася інтэнсіўнасць і пашырылася геаграфія замежных візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, - падкрэсліў Уладзімір Макей. - Дынамічна развівалася двухбаковае ўзаемадзеянне з нашымі замежнымі партнёрамі на ўсіх трэках. Захоўваючы прыхільнасць да безумоўнага выканання сваіх абавязацельстваў у адносінах да Расіі - нашага стратэгічнага саюзніка і асноўнага гандлёвага партнёра, Беларусь прадоўжыла ўмацоўваць пазітыўную тэндэнцыю да нармалізацыі адносін на еўра-атлантычным вектары".

Уладзімір Макей

Уладзімір Макей адзначыў істотныя зрухі ў дыялогу з ЗША, аб чым сведчаць першыя за апошнія 25 гадоў візіты ў Беларусь прадстаўнікоў Адміністрацыі ЗША высокага рангу.

"У 2019 годзе мы таксама змаглі зрабіць наша ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам яшчэ больш прагматычным, з яго выбудоўваннем у разліку не на год-два, а на больш працяглую перспектыву. Традыцыйна інтэнсіўнымі заставаліся палітычны дыялог і двухбаковае супрацоўніцтва з краінамі СНД і Грузіяй, дзе мы прадоўжылі актыўна ўкараняць ужо добра зарэкамендаваўшую сябе практыку ўмацавання міжрэгіянальных сувязей з акцэнтам на гандлёва-эканамічны складнік", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, паслядоўна ўмацоўвалася ўзаемадзеянне з краінамі Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, у тым ліку стратэгічнае партнёрства з Кітайскай Народнай Рэспублікай, чаму садзейнічалі кантакты і ўзаемныя візіты на вышэйшым і высокім узроўнях з Кітаем, Егіптам, Зімбабвэ, Кубай, Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, Сірыяй.

На ўзроўні кіраўніка дзяржавы Беларусь прапанавала новыя важныя ініцыятывы, накіраваныя на стварэнне атмасферы даверу, змястоўнае напаўненне новага шырокага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі ("Хельсінкі-2") і фарміраванне на прыкладзе Беларусі "гісторыі поспеху рэгіянальнай бяспекі".

Разам з гэтым не зніжалася актыўнасць у рабоце МЗС і загранустаноў па рэалізацыі іншых, ужо вядомых беларускіх ініцыятыў: партнёрства інтэграцый, па процідзеянні гандлю людзьмі, пашырэнні інтарэсаў краін з сярэднім узроўнем даходу, падтрымцы традыцыйнай сям'і, дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

"Паказальна, што найбольш знакавыя шматбаковыя задачы і ініцыятывы выходзяць за чыста ведамасныя рамкі і становяцца агульнанацыянальнай справай, - падкрэсліў Уладзімір Макей. - Маю на ўвазе, напрыклад, выкананне міжнародных абавязацельстваў у кантэксце ўстойлівага развіцця".

Міністр таксама звярнуў увагу, што Беларусь прадэманстравала і прадаўжае дэманстраваць свой патэнцыял у забеспячэнні эфектыўнай работы інтэграцыйных аб'яднанняў - ЕАЭС, СНД, АДКБ, а таксама міжнародных арганізацый, перш за ўсё ААН і АБСЕ.

"Важным вектарам прыкладання нашых намаганняў заставаліся пытанні "візавай лібералізацыі", пашырэння дагаворна-прававой базы міжнароднага супрацоўніцтва, абароны законных правоў і інтарэсаў беларускіх грамадзян за мяжой. У 2019 годзе ў беларускія загранустановы за аказаннем рознай прававой дапамогі звярнулася больш за 3 тыс. нашых грамадзян", - сказаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі