Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Снж 2018

Макей: у пагадненні з Расіяй аб узаемным прызнанні віз знойдзены баланс кампрамісаў

Макей: у пагадненні з Расіяй аб узаемным прызнанні віз знойдзены баланс кампрамісаў

10 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пры падрыхтоўцы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз бакі змаглі знайсці разумны баланс кампрамісаў. Такое меркаванне журналістам выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта баланс кампрамісаў. Розныя варыянты былі, але я лічу, што ў канчатковым выніку дасягнуты прымальны для ўсіх бакоў варыянт", - заявіў міністр.

Паводле яго слоў, для беларускага боку было галоўным, каб грамадзяне трэціх краін маглі бесперашкодна праязджаць сумесную граніцу. "У нас ёсць агульная граніца ў рамках Саюзнай дзяржавы, яе ахова забяспечваецца надзейным чынам. З'яўляючыся транзітнай дзяржавай, мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб наша сумесная граніца была не перашкодай, а забяспечвала магчымасць свабоднага перамяшчэння. Нам здаецца, што гэта пагадненне дае такую магчымасць", - сказаў Уладзімір Макей.

Як было заяўлена ў канцы лістапада, Беларусь і Расія ўзгаднілі ўсе пытанні па падрыхтоўцы пагаднення аб узаемным прызнанні віз. "Усе тэхнічныя моманты ліквідаваны. Сёння высокая гатоўнасць да падпісання гэтага дакумента", - паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка.

Работа над праектам дакумента прадаўжалася паўтара года. Яго плануецца падпісаць на пасяджэнні саюзнага Саўміна, якое адбудзецца 13 снежня ў Брэсце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі