Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Jan 2019

Макей: у Беларусі ёсць свая школа дыпламатыі

Макей: у Беларусі ёсць свая школа дыпламатыі

22 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі ёсць свая школа дыпламатыі. Аб гэтым заявіў 22 студзеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Школа беларускай дыпламатыі ў нас ёсць. Адкрыццё ў свой час у Беларускім дзяржаўным універсітэце факультэта міжнародных адносін, дзе куюцца кадры беларускай дыпламатыі, сведчыць пра многае. Гэта фактычна наша дыпламатычная акадэмія", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Пры гэтым ён адзначыў, што дыпламатычная навука не стаіць на месцы, яна адаптуецца да сучасных умоў, удасканальваецца.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што галоўная задача дыпламата - выконваць стратэгічныя ўстаноўкі кіраўніцтва дзяржавы, а таксама прымаць адэкватныя рашэнні, часам жорсткія, часам з пошукам кампрамісу. "У аснове  павінны быць дзяржаўныя інтарэсы", - заявіў міністр.

22 студзеня ён прыняў удзел у мерапрыемствах да 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы - адкрыцці фотадакументальнай выстаўкі і гашэнні паштовага блока.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі