Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Май 2015

Макей: Беларусь разлічвае на ўмацаванне гандлёва-эканамічных адносін з ЕС

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на ўмацаванне гандлёва-эканамічных адносін з Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю газеце The Washington Post, стэнаграма якога апублікавана на сайце знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Уладзімір Макей прызнаўся, што на цяперашнім этапе Беларусь з-за розных прычын не гатова гаварыць аб цесных адносінах з Еўрапейскім саюзам у выглядзе заключэння пагаднення аб асацыяцыі. "Але гэта не значыць, што мы не можам гаварыць аб тым, што Беларусь будзе мець больш цесныя адносіны з Еўрапейскім саюзам гадоў праз пяць, дзесяць, пятнаццаць. Калі Еўрапейскі саюз захаваецца як арганізацыя да таго часу. Мы хочам мець нармальныя, у першую чаргу гандлёва-эканамічныя, адносіны з Еўрапейскім саюзам", - падкрэсліў ён.

"Сёння ў кантэксце ўкраінскага крызісу размова ідзе аб захаванні і ўмацаванні суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і шэрага іншых краін. І захаванне палітычнай незалежнасці і суверэнітэту немагчыма без эканамічнага суверэнітэту, - заўважыў кіраўнік МЗС. - Таму мы зацікаўлены ў тым, і мы гаворым аб гэтым з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб у нас былі нармальныя гандлёва-эканамічныя ў першую чаргу адносіны з Еўрапейскім саюзам. Мы не толькі гаворым аб гэтым, але і прымаем канкрэтныя меры". Паводле слоў Уладзіміра Макея, прапановы беларускага боку знаходзяць адпаведны водгук у еўрапейскіх партнёраў.

"Мы не хочам дапусціць эканамічнага калапсу. І я падводжу да таго, чаму мы павінны мець нармальныя адносіны з Еўрапейскім саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Калі нашы партнёры зацікаўлены ў тым, каб Беларусь была астраўком стабільнасці ў гэтым рэгіёне, то тады мы разам павінны супрацоўнічаць у гандлёва-эканамічнай сферы, каб Беларусь змагла спакойна прайсці гэты крызіс", - растлумачыў сваю думку кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі