У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Сак 2015

Макей: Беларусь не імкнецца атрымаць палітычныя дывідэнды ад сваёй пазіцыі па Украіне

Макей: Беларусь не імкнецца атрымаць палітычныя дывідэнды ад сваёй пазіцыі па Украіне

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не імкнецца атрымаць палітычныя дывідэнды ад сваёй пазіцыі па Украіне. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Сёння палітыцы не хапае шчырасці, шэраг канфліктаў, якія цяпер адбываюцца, выкліканы, напэўна, нейкімі палітычнымі амбіцыямі. Але ў Беларусі няма такіх амбіцый, мы не імкнёмся атрымаць палітычныя дывідэнды з-за таго, што займаем тую ці іншую пазіцыю па сітуацыі ва Украіне. Кіраўніцтва краіны займае шчырую пазіцыю па ўкраінскім і іншых канфліктах, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў. Напэўна, гэта і падкупляе, прымушае нашых партнёраў удзяляць вялікую ўвагу Беларусі", - адзначыў ён.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што для Беларусі і беларусаў вайна і мір - не пустыя словы. "Мы ўдосталь нацярпеліся ў мінулым і разумеем, што такое вайна. Мы ніколі не хацелі, каб вайна прыйшла ў наш дом і ў дамы нашых суседзяў. Менавіта таму Беларусь рабіла і будзе рабіць усё для прадухілення ўкраінскага і любых іншых канфліктаў", - падкрэсліў міністр замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс