Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Mar 2015

Макей: Аб'ектыўную, канструктыўную пазіцыю Ватыкана адносна Беларусі цэняць у краіне

Макей: Аб'ектыўную, канструктыўную пазіцыю Ватыкана адносна Беларусі цэняць у краіне

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ектыўную, узважаную, канструктыўную пазіцыю Ватыкана адносна Беларусі цэняць у краіне. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Дзяржавы Ватыкан кардыналам П'етра Паралінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, прыезд у Беларусь кардынала сведчыць аб далейшым развіцці супрацоўніцтва Дзяржавы Ватыкан і Беларусі. Паміж Беларуссю і Ватыканам склаліся асаблівыя адносіны ўзаемаразумення і даверу. "Ватыкан для нас асаблівы партнёр у міжнародных адносінах, і падыходы Ватыкана ў вырашэнні праблем сучаснага грамадства блізкія і зразумелыя беларускаму народу", - сказаў ён.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Дзяржавы Ватыкан кардыналам П'етра ПаралінамМіністр адзначыў, што прыезд кардынала - знакавая падзея для Беларусі, і выказаў надзею, што ён будзе садзейнічаць актывізацыі узаемаадносін ва ўсіх сферах жыцця.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Дзяржавы Ватыкан кардыналам П'етра Паралінам"Візіт у Беларусь дасць мне магчымасць лепш пазнаёміцца з краінай і яе народам", - адзначыў у сваю чаргу Дзяржаўны сакратар Дзяржавы Ватыкан кардынал П'етра Паралін. Ён перадаў органам дзяржаўнай улады, народу, рэлігійным абшчынам і ў першую чаргу католікам прывітальныя словы Святога Айца. Кардынал падкрэсліў, што падыход Святога Прастола ў фарміраванні міжнародных адносін вызначаецца адкрытасцю. Ён выказаў упэўненасць, што ўзаемаадносіны Беларусі і Ватыкана будуць актыўна развівацца.Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Дзяржавы Ватыкан кардыналам П'етра Паралінам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі