Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Май 2015

Лукашэнка запрашае Пакістан да стварэння вытворчасцей у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку

Лукашэнка запрашае Пакістан да стварэння вытворчасцей у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку

29 мая, Ісламабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае Пакістан да стварэння вытворчасцей у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку. З такой прапановай ён звярнуўся да прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Ісламабадзе сёння адбыліся афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі і прэм'ер-міністра Пакістана спачатку ў вузкім складзе, а затым з удзелам членаў дэлегацый.

Лукашэнка запрашае Пакістан да стварэння вытворчасцей у Кітайска-беларускім індустрыяльным паркуЯк адзначыў Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі перагавораў, двухбаковыя дамоўленасці адлюстраваны ў двух дзясятках дакументаў, падпісаных у час візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан. "Мы ў Беларусі ўспрымаем Пакістан як аднаго з лідараў мусульманскага свету, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэта непарадак, калі такая краіна не прадстаўлена ў цэнтры Еўропы". У сувязі з гэтым бакі дамовіліся аб узвядзенні будынка пасольства Пакістана ў Мінску.

Лукашэнка запрашае Пакістан да стварэння вытворчасцей у Кітайска-беларускім індустрыяльным паркуУ Пакістан прыбыла вялікая беларуская дэлегацыя, у складзе якой як міністры, так і прадпрымальнікі, кіраўнікі буйных дзяржаўных і прыватных структур. За час іх работы ў Пакістане дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні ў абедзвюх краінах сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці патрэбнай для двух бакоў прадукцыі.

Прэзідэнт Беларусі расказаў, што не так даўно Беларусь наведваў Старшыня КНР Сі Цзіньпін і кіраўнікі дзвюх дзяржаў наведалі месца будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка пад Мінскам, дзе будуць сканцэнтраваны вытворчасці найбольш перадавых кампаній свету. "Гэта ў плане рэалізацыі эканамічнай канцэпцыі Шаўковага шляху Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мы запрашаем і вашы кампаніі прыняць удзел у стварэнні сваіх вытворчасцей у гэтым тэхналагічным парку. Мы для гэтага створым вам неабходныя ўмовы. А падатковыя льготы там беспрэцэдэнтныя", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка запрашае Пакістан да стварэння вытворчасцей у Кітайска-беларускім індустрыяльным паркуБеларускі бок асабліва зацікаўлены ў тым, каб, прыйшоўшы ў Беларусь, Пакістан стварыў сучасныя швейныя, тэкстыльныя вытворчасці, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "У вас вялікі вопыт у гэтым. У нас жа ёсць для гэтага вельмі добрая база. І мы гатовы да стварэння з вамі ў цэнтры Еўропы сумесных вытворчасцей", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. "Ваша прадукцыя з гэтых прадпрыемстваў, наша сумесная прадукцыя будзе карыстацца вялізным попытам. Гэта той тавар, якога сёння не хапае на прасторы былога Савецкага Саюза, і мы яго завозім з розных краін. Думаю, што ваша прадукцыя будзе канкурэнтна і на еўрапейскім рынку", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі