Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Врс 2019

Лукашэнка заклікае вучняў атрымліваць у школе максімум ведаў

Лукашэнка заклікае вучняў атрымліваць у школе максімум ведаў

2 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. У час навучання ў школе трэба, не трацячы час дарэмна, атрымліваць максімум ведаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання новай сярэдняй школы нумар 93 Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі вы хочаце быць канкурэнтнымі ў жыцці, пры ўсёй складанасці, нежаданні часам вучыцца, цяжкасці адукацыі трэба сябе прымусіць хоць здавальняюча скончыць школу і атрымаць веды", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што без добрай адукацыі і, галоўнае, ведаў стаць паспяховым у далейшым жыцці будзе немагчыма. Патрабаванні да спецыялістаў ва ўсіх сферах дзейнасці настолькі павялічыліся, што без ведаў не ўладкуешся ні на прадпрыемства, ні ў калгас. "Рабочы - гэта ўжо няпроста, гэта новая тэхніка, вельмі складаная. І гэта я асабліва добра бачу ў сельскай гаспадарцы. Калі раней тут мог працаваць той, хто нікому не патрэбны быў у прамысловасці, дзе наогул можна было - вілы, лапату ў рукі і працуй. Сёння такія рабочыя ў сельскай гаспадарцы ўжо не патрэбны", - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

"Мая вам парада (не буду гаварыць "вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца"): вазьміце максімум ведаў і вызначыцеся, чым вы будзеце займацца пасля школы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў справе выхавання і адукацыі дзяцей важна роля як настаўнікаў, так і бацькоў. "Калі вы будзеце крыўдаваць на настаўнікаў і думаць, што гэта яны, настаўнікі, павінны даць веды і выхаваць нашых дзяцей у школе, вы памыляецеся. Працэс адукацыі і выхавання - адзіны працэс, у якім удзельнічаюць дзеці, бацькі і настаўнікі", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў пра сваё патрабаванне не перагружаць вучняў дамашнім заданнем. "Настаўнікі павінны даваць асноўныя веды ў школе. Нельга перагружаць вучня, каб ён, адседзеўшы ў школе 5-6 гадзін, яшчэ 5-6 гадзін займаўся дома. Так ніколі не было і не будзе. Гэта самападман", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, аптымальныя суадносіны, калі ў школе вучні атрымліваюць прыкладна 75 працэнтаў інфармацыі, а астатнія 25 працэнтаў набываюць у працэсе самастойнага вывучэння, падрыхтоўкі дамашняга задання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі