1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб падзеях і ўсё большых пагрозах, якія фарміруюцца ў непасрэднай блізкасці да граніц Беларусі. Адпаведная заява кіраўніка дзяржавы прагучала пры падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Узровень задач, тэмп іх пастаноўкі і выканання - усё гэта абумоўлена сур'ёзнасцю геапалітычнай абстаноўкі, падзеямі і ўсё большымі пагрозамі, якія фарміруюцца ў непасрэднай блізкасці да нашых граніц. І не толькі да нашых граніц", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт звярнуў увагу на даволі шырокае кола лідараў іншых дзяржаў, з якімі ён добра знаёмы і рэгулярна сустракаецца. Гэта разам са шматгадовым вопытам работы дае магчымасць скласці меркаванне аб міжнароднай абстаноўцы і падзеях, што разгортваюцца ў свеце.
"Я чалавек інфармаваны. Вы ведаеце, што мы вядзём перагаворы з амерыканцамі. І вопыт майго жыцця і працы, у тым ліку службы ў арміі, дапамагае мне зрабіць адпаведныя высновы з усмешак, абдымкаў, цалавашак і іншае з амерыканцамі аж да Карэйскай народна-дэмакратычнай рэспублікі. Я ўжо не гавару пра Кітай і Расію. У мяне даўнія адносіны з кіраўніцтвам (гэтых краін. - Заўвага БЕЛТА) і не толькі з кіраўніцтвам", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.