Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Feb 2020

Лукашэнка заявіў аб магчымасці сумеснага з Расіяй будаўніцтва АЭС у Егіпце

Лукашэнка заявіў аб магчымасці сумеснага з Расіяй будаўніцтва АЭС у Егіпце

21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб магчымасці сумеснага з Расіяй будаўніцтва АЭС у Егіпце. Гэту тэму кіраўнік беларускай дзяржавы абмяркоўваў у размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, сказаў Прэзідэнт Беларусі сёння на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы шмат гаварылі пра Егіпет. Там і мы, і Расія працуе. І мы вельмі дружныя з Прэзідэнтам Егіпта. Добрыя адносіны ў Прэзідэнта Расіі з ас-Сісі - Прэзідэнтам Егіпта. У нас, напэўна, там будзе агульная будоўля. Расія, відаць, 4 блокі атамнай станцыі будзе будаваць у Егіпце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў "Расатаме" вельмі задаволены беларускімі будаўнікамі. "І мы абмяркоўвалі пытанне сумеснага будаўніцтва. Гэта было, дарэчы, да будаўніцтва беларускай станцыі. Каб мы атрымалі тут вопыт будаўніцтва разам з расіянамі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Як вынікае з інфармацыі на сайце "Расатама", АЭС "Эль-Дабаа" - першая атамная станцыя ў Егіпце, у вобласці Матрух на беразе Міжземнага мора. Яна будзе складацца з чатырох энергаблокаў з рэактарамі ВВЭР-1200. У лістападзе 2015 года Расія і Егіпет падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве па расійскіх тэхналогіях і эксплуатацыі першай егіпецкай АЭС. Прадаўжаецца праектаванне станцыі і падрыхтоўка дакументацыі для атрымання так званай ядзернай ліцэнзіі на збудаванне АЭС з боку егіпецкага органа атамнага нагляду - Упраўлення па рэгуляванні ядзернай і радыелагічнай бяспекі (ENRAA).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі