Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Стд 2016

Лукашэнка: XII Калядны турнір запомніўся вялікай колькасцю моцных каманд

Лукашэнка: XII Калядны турнір запомніўся вялікай колькасцю моцных каманд

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праведзены Калядны турнір запомніўся вялікай колькасцю моцных каманд. Аб гэтым расказаў 7 студзеня журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля фінальнага матчу, які завяршыўся перамогай гаспадароў - 2:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"XII Калядны турнір запомніўся мне тым, што з'явіліся вельмі моцныя каманды, якія могуць спакойна гуляць у чэмпіянатах сваіх краін, у чэмпіянаце Беларусі дык сапраўды. Гэта сведчыць аб тым, што турнір набывае ўсё большую папулярнасць. Ведаю намеры іншых каманд на наступны год выставіць больш моцныя склады, напрыклад, трэнер славакаў Шуплер сказаў, што прывязе зноў моцную дружыну. Збіраюцца добрым складам і расіяне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніка дзяржавы на праведзеным турніры таксама ўразіла гульня каманды ААЭ. Прэзідэнт адзначыў, што першымі хакейнымі трэнерамі ў гэтай краіне былі беларусы Анатоль Варывончык і Юрый Файкоў. "У 2002 годзе мы пачыналі ў гэтай краіне развіваць хакей. А сёння ў ААЭ і каткі будуюцца, і катанне ў хакеістаў добрае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На пытанне аб тым, які Калядны турнір найбольш напомніўся, Прэзідэнт адказаў, што такімі з'яўляюцца першы і толькі што завершаны. "Першы запомніўся, таму што ўсе хваляваліся, як ўсё пройдзе, ці атрымаюцца спаборніцтвы. А апошні запомніўся тым, што было цяжка нашай камандзе. Шчыра кажучы, не думалі, што пераможам. Было вельмі цяжка і ў фінале з фінамі, і ў групе са славакамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Таксама кіраўнік дзяржавы пахваліў за добрую гульню на XII Калядным турніры варатара зборнай Фінляндыі Томі Сатасаары.

Калядны турнір традыцыйна вельмі папулярны ў балельшчыкаў. "Ведаю, што нават лішні білецік пыталіся на матчы. Усе бачылі, як балельшчыкі перажывалі за вынік сустрэчы, ніхто не разыходзіўся да апошняй мінуты фінальнага матчу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каманда Прэзідэнта Беларусі дзявяты раз стала пераможцам Каляднага турніру аматараў хакея. Раней яна перамагала ў 2005-м, 2006-м, 2008-м, 2009-м, 2010-м, 2012-м, 2013-м і 2014 гадах. Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015). Арганізатарамі турніру з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі