Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Sep 2019

Лукашэнка выступіў з ініцыятывай фарміравання "пояса лічбавага добрасуседства"

Лукашэнка выступіў з ініцыятывай фарміравання

3 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў з ініцыятывай фарміравання "пояса лічбавага добрасуседства". Адпаведную заяву ён зрабіў сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь ужо больш як 20 гадоў умацоўвае дружалюбныя адносіны з краінамі-суседзямі ў рамках ініцыятывы аб "поясе добрасуседства", якая апраўдала сябе ў поўнай меры. Магчыма, надышоў час узяць гэту мадэль за ўзор для фарміравання новай ініцыятывы - "пояса лічбавага добрасуседства", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, зрабіць гэта можна шляхам заключэння міждзяржаўных і іншых пагадненняў аб забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. "З нашага пункту гледжання, ключавымі элементамі такіх дамоўленасцей маглі б стаць ідэі лічбавага суверэнітэту і нейтралітэту, якія ў першую чаргу будуць гарантаваць неўмяшанне краін у інфармацыйныя рэсурсы адна адной", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў сістэму эфектыўнага забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі павінна быць уключана як мага больш дзяржаў. "І я быў бы рады, калі сёння з Мінска мы запусцілі б "хвалю лічбавай бяспекі", прызначаную ўмацаваць сувязі паміж краінамі, павысіць эфектыўнасць сумеснага процідзеяння тэрарыстычным і іншым пагрозам у кіберпрасторы", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі