Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліс 2019

Лукашэнка: высокія дасягненні атлетаў шмат у чым вызначаюць прэстыж краіны

Лукашэнка: высокія дасягненні атлетаў шмат у чым вызначаюць прэстыж краіны

19 лістапада, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Высокія дасягненні атлетаў шмат у чым вызначаюць прэстыж краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт НАК Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назваў спорт шматграннай сферай дзейнасці, якая з'яўляецца часткай эканомікі, адлюстроўвае ўзровень тэхналагічнага развіцця краіны. "Акрамя таго, спорт - гэта здароўе нацыі, выхаванне ў падрастаючага пакалення каштоўных асабістых якасцей, эфектыўная народная дыпламатыя. Высокія дасягненні атлетаў шмат у чым вызначаюць прэстыж краіны. Вось чаму мы ўдзяляем развіццю гэтай сферы такую сур'ёзную ўвагу", - растлумачыў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што ў наступным годзе ўсёй спартыўнай галіне трэба будзе прайсці важны экзамен - Алімпіяду ў Токіа. "Самы час прааналізаваць падрыхтоўку да гэтага спартыўнага форуму і вызначыць, што яшчэ можна і трэба зрабіць, каб наша каманда апраўдала нарэшце чаканні мільёнаў беларусаў. Каб мы з гордасцю глядзелі, як над алімпійскімі аб'ектамі сталіцы Японіі паднімаецца беларускі сцяг", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў мінулым годзе адбыліся дзве вялікія нарады, на якіх быў падрабязна прааналізаваны стан спраў як у зімовых, так і ў летніх відах спорту, намечаны шляхі іх далейшага развіцця, дадзены даручэнні і адпрацаваны механізмы іх рэалізацыі. "Акрамя таго, у красавіку, напярэдадні Другіх Еўрапейскіх гульняў, мы правялі аналагічны мазгавы штурм, дэталёва разгледзеўшы гатоўнасць беларускай каманды да гэтай маштабнай падзеі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мы паспяхова арганізавалі свята еўрапейскага спорту. Аб гэтым і цяпер гавораць у Еўропе і ва ўсім свеце. Дзякуй усім, хто прымаў у гэтым удзел. Гульні ў Беларусі прагучалі на ўвесь свет. І нашы спартсмены ў родных сценах выступілі дастойна: па колькасці ўзнагарод занялі другое агульнакаманднае месца".

Аднак, паводле пераканання Прэзідэнта, падстаў для самазаспакаення такі поспех не дае і наперадзе сур'ёзная работа для падрыхтоўкі да Гульняў у Токіа. "Да галоўных стартаў чатырохгоддзя засталося крыху больш як паўгода. Алімпійскія гульні - спаборніцтвы іншага фармату, з іншым наборам спартыўных дысцыплін і вельмі вялікім узроўнем канкурэнцыі. Што там граху таіць: Другія гульні ёсць гульні, але Алімпіяда - гэта космас у параўнанні з нашымі гульнямі, і спартсмены там будуць іншыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі