Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Jan 2018

Лукашэнка выказаў падзяку ўсім удзельнікам дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

Лукашэнка выказаў падзяку ўсім удзельнікам дабрачыннай акцыі

9 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзячны ўсім удзельнікам навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы паглядзіце: пачынаючы з каталіцкага Нараджэння Хрыстовага і заканчваючы старым Новым годам, літаральна ўсе, ад прадпрымальнікаў да дзяржаўных служачых і ваенных, у дзяцей - і ўчора, і сёння, і заўтра. Гэта цудоўна, так павінна быць. Хацелася б, каб не толькі адзін перыяд у гэтым жыцці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я дзякую ўсім, тысячам і тысячам людзей, хто адгукнуўся на гэту акцыю і пабываў у дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсіх удзельнікаў акцыі не ўзнагародзіш і не выведзеш на сцэну - тых, хто адгукнуўся на заклік Прэзідэнта і паехаў у калядныя і навагоднія святы да дзяцей, вельмі шмат. "Вы не ўяўляеце, калі вы гэтага не бачылі, як свецяцца радасцю вочы дзіцяці, яно на ўсё жыццё запомніць, што да яго прыйшлі, яго павіншавалі. Яно разумее, што патрэбна гэтай дзяржаве", - падкрэсліў беларускі лідар.

Штогадовая навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі. У час яе кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадпрымальнікі наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, аказваюць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаюць дзецям падарункі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі