Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Apr 2016

Лукашэнка: Узмацаванне сувязей з ісламскім светам з'яўляецца ўсвядомленым выбарам Беларусі

14 красавіка, Стамбул /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь імкнецца ўмацоўваць і развіваць сувязі з ісламскім светам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Стамбуле на XIII саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Імкненне ўмацоўваць сувязі з ісламскім светам - абсалютна ўсвядомлены выбар, якога Беларусь пастаянна прытрымліваецца. Праводзячы палітыку шматвектарнасці і адкрытасці знешняму свету, не жадаючы замыкацца ў вузкіх рамках еўрацэнтрызму, мы яшчэ ў канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя сталі адзінай на той момант еўрапейскай краінай - паўнапраўным членам Руху недалучэння", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі вякамі цудоўна ўжываюцца прадстаўнікі розных рэлігій, і ў кожнага з іх свая дарога да храма. "Мы кожнаму гэту дарогу гарантуем", - сказаў ён. "Мы ганарымся тым, што ў нас ніколі не было якіх-небудзь міжнацыянальных або рэлігійных канфліктаў. Гэта дасягнута дзякуючы паслядоўнаму развіццю ідэй талерантнасці, мірнага і гарманічнага суіснавання розных нацыянальнасцей і канфесій", - адзначыў Прэзідэнт.

"Глыбока сімвалічна, што менавіта тут, у Стамбуле, на прадстаўнічым форуме я магу паведаміць вам аб важнай падзеі для ўсіх беларускіх мусульман. У сталіцы нашай дзяржавы завяршаецца будаўніцтва Саборнай мячэці, адкрыццё якой адбудзецца ў бліжэйшы час", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі