Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Крс 2016

Лукашэнка: Урокі Вялікай Айчыннай вайны ніколі не павінны быць забыты

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднага форуму пераможцаў "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сыны і дочкі беларускай зямлі заўсёды выказвалі свету адкрытасць, працавітасць і імкненне да добрасуседства, а ў цяжкія гады ваеннага ліхалецця стаялі насмерць, абараняючы рубяжы агульнай тады Айчыны - Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

"Наш свяшчэнны абавязак - зрабіць усё для захавання гістарычнай праўды, каб урокі Вялікай Айчыннай вайны ніколі не былі забыты, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У страшным процістаянні з гітлераўскім фашызмам мы перамаглі таму, што былі разам. Узнялі з руін вялізную краіну, аднавілі яе ваенную і эканамічную моц, высокі ўзровень культуры".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і сёння нашы суверэнныя дзяржавы, наладзіўшы цеснае ўзаемадзеянне, аказваючы адна адной усямерную падтрымку, плённа супрацоўнічаючы ў самых розных сферах, змогуць пераадолець выклікі і пагрозы новага часу.

Форум "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам" праходзіць у Мінску з 27 па 29 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі