Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Май 2017

Лукашэнка: У пытанні пачатку вучэбных заняткаў у школах галоўным павінна быць здароўе дзяцей

Лукашэнка: У пытанні пачатку вучэбных заняткаў у школах галоўным павінна быць здароўе дзяцей

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У пытанні пачатку вучэбных заняткаў у школах галоўным павінна быць здароўе дзяцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы адну з мінскіх школ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны вызначыцца, чаго мы ад гэтага (пераносу пачатку вучэбных заняткаў. - Заўвага БЕЛТА) хочам. Я гаварыў пра здароўе дзяцей, пра нармальнае іх самаадчуванне на ўроку. Для таго каб чалавек засвойваў матэрыял, ён павінен добра сябе адчуваць. Таму мне здаецца, што тут мэта - здароўе дзяцей і здольнасць засвойваць матэрыял", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: У пытанні пачатку вучэбных заняткаў у школах галоўным павінна быць здароўе дзяцейАляксандру Лукашэнку была прадстаўлена інфармацыя, згодна з якой 82,5 працэнта ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 верасня 2017 года будуць пачынаць вучэбныя заняткі з 9 раніцы. З 8.30 раніцы вучоба будзе пачынацца ў 17,2 працэнта школ і толькі ў 0,3 працэнта ўстаноў - з 8 раніцы.

Лукашэнка: У пытанні пачатку вучэбных заняткаў у школах галоўным павінна быць здароўе дзяцей"Мы праманіторылі. Так, сапраўды, ёсць аб'ектыўна школы, якія могуць пачынаць вучэбныя заняткі з 9 раніцы. Гэта, як правіла, вясковыя школы і ўстановы адукацыі, якія працуюць у адну змену", - далажыў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, складанасці ўзнікаюць у школ, дзе вучэбны працэс арганізаваны ў дзве змены, але адпаведныя пытанні вырашаюцца ў тым ліку за кошт некаторага скарачэння часу перапынкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі