Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Apr 2016

Лукашэнка: У пытанні кантролю за інтэрнэтам не павінна быць нацыянальнага эгаізму

Лукашэнка: У пытанні кантролю за інтэрнэтам не павінна быць нацыянальнага эгаізму

19 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае ідэю стварэння новага глабальнага механізма рэгулявання сеткі Інтэрнэт. Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хоўлінем Чжао, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абсалютна ўпэўнены, што ў плане кантролю за інтэрнэтам не павінна быць нейкага нацыянальнага эгаізму. Гэта вельмі важная сфера павінна кантралявацца міжнароднымі арганізацыямі, вашай арганізацыяй з улікам ужо дасягнутага вопыту", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь актыўна ідзе па шляху развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У гэтым напрамку за апошнія гады рэалізаваны шэраг буйных праектаў. У іх ліку IPTV, павышэнне ўзроўню пранікнення сеткі Інтэрнэт практычна да 70 працэнтаў, запуск 4G, а таксама ўласнага спадарожніка сувязі. "Гэта пашырыць нашы магчымасці ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Мы паставілі перад сабой вельмі амбіцыйныя задачы, асабліва ў плане развіцця шырокапалосных сетак доступу ў інтэрнэт", - адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка: У пытанні кантролю за інтэрнэтам не павінна быць нацыянальнага эгаізмуКіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ў рамках працэсу дэбюракратызацыі ў Беларусі актыўна рэалізуецца праект па стварэнні так званага электроннага ўрада. Пастаўлена задача пераходу да лічбавай эканомікі, заснаванай на інфарматызацыі ўсіх сфер жыцця чалавека і грамадства ў цэлым.

"Мы гатовы больш эфектыўна супрацоўнічаць з вамі ў плане развіцця новых стандартаў сувязі, гатовы весці барацьбу, што і робім, супраць шэрага трафіка. І ўжо нямала зрабілі ў гэтым напрамку", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў пытанні міжнароднага рэгулявання працэсаў развіцця сеткі Інтэрнэт у тым ліку можа быць запатрабаваны вопыт Кітая, дзе многае зроблена ў гэтым напрамку.

"Пытанняў, якія мы цяпер вырашаем, нямала. Але гэта будучыня. Будучыня нашай краіны, будучыня эканомікі, будучыня ўсяго свету", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі