Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Feb 2017

Лукашэнка: У нас няма іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку

Лукашэнка: У нас няма іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку

3 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі няма іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас няма іншага лёсу, як будаваць нашу знешнюю палітыку як шматвектарную, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта было маё строгае патрабаванне - шматвектарнасць палітыкі, я хутчэй інтуітыўна гэта адчуў".

Разам з тым Прэзідэнт заўважыў, што "ў нас не ўсё атрымалася з гэтай шматвектарнасцю".

"Вы гэта ведаеце, не хачу паўтарацца - ляцелі на адным крыле. Куды прыляцелі - таксама ведаеце. Таму мы, знаходзячыся сёння ў эпіцэнтры (нават не ў цэнтры Еўропы) гэтага еўразійскага кантынента, не маем іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - На народнай мове гэта традыцыйныя, згодна з нашым менталітэтам паняцці - мы павінны сябраваць з усімі нашымі суседзямі. Нам ні Расія, ні Украіна, ні Польшча, ні Літва, ні Латвія не чужыя. Таму што гэта нашы суседзі. Кропка. Больш нічога не трэба гаварыць, хоць можна паставіць коску і пералічыць многае".

"Што датычыцца далей вектараў - у нас адкрытая эканоміка. Што нам рабіць? Калі маглі б нашым суседзям прадаць усё (што вырабляецца ў краіне. - Заўвага БЕЛТА), каб нармальна жыць (45 працэнтаў або палавіну), тады не трэба ехаць на гэту далёкую дугу, як мяне нядаўна крытыкавалі некаторыя - чаго паехаў у Егіпет, Судан, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Лабіраваць сваю прадукцыю паехаў, як бы ні сорамна гэта было гаварыць. Іду туды, дзе адкрыты дзверы. Дзякуй богу, апошнім часам дзверы адкрылі многія, вось туды і едзем. І ні адна паездка Прэзідэнта стратнай не была".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі