Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Feb 2018

Лукашэнка: у Беларусі беражліва захоўваюць прыгожую традыцыю адзначаць свята ўраджаю

Лукашэнка: у Беларусі беражліва захоўваюць прыгожую традыцыю адзначаць свята ўраджаю

9 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі беражліва захоўваюць прыгожую традыцыю адзначаць свята ўраджаю. Гэты факт Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў сёння на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым працаўнікам аграрнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шмат гадоў мы падводзілі вынікі работы вяскоўцаў восенню, святкуючы "Дажынкі". Гэта традыцыя ў крыху відазмененым, але вельмі карысным і прагматычным плане прадаўжаецца і цяпер. Мы ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў палёў. Здаўна менавіта яны лічыліся галоўнымі карміцелямі свайго народа, таму і заставаліся адзінымі героямі гэтай урачыстасці да сённяшняга дня. Мы і ў далейшым будзем беражліва захоўваць гэту прыгожую традыцыю - адзначаць свята ўраджаю, - сказаў Прэзідэнт. - Але надышоў час пашырыць кола яго ўдзельнікаў і правесці больш маштабныя мерапрыемствы, прысвечаныя вынікам работы ўсіх сфер АПК. Люты выбраны не выпадкова. Да гэтага часу ўжо вядома, хто як спрацаваў у галіне ва ўсіх рэгіёнах. І самы час рыхтавацца да веснавых палявых работ".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што толькі працаўнікі вёскі ведаюць сапраўдную цану ўкладзенай у зямлю працы. І нягледзячы на тое, што на дапамогу аграрыям прыйшлі індустрыяльныя і навуковыя дасягненні цывілізацыі, праца земляробаў па-ранейшаму застаецца адной з самых напружаных і цяжкіх. "У гарачую пару няма месца святам і выхадным. Зямлі трэба аддаць столькі часу і сіл, колькі яна запатрабуе. Іх не змераеш ні святлом дня, ні стомай. Зямля правярае кожнага, на што ён здольны. Забярэ ўсю ўвагу, але і аддасць больш, калі ставіцца да яе з клопатам", - адзначыў ён.

"Чалавек, які вырас у вёсцы, сярод палёў, лясоў і рэк, ведае, якой сілай і энергіяй напаўняе прырода ўсіх, хто з ёю блізкі. Куды б потым ні закінуў лёс, ён пранясе гэту сувязь праз усё сваё жыццё. І Радзіма назаўсёды застанецца ў яго сэрцы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі