20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба рабіць усё, каб жанчына была шчаслівая, а шчасце жанчыны - у дзецях. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб праекце ўказа "Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вядома, дзеці - гэта святое. Вы маё стаўленне да дзяцей ведаеце. Таму я як Прэзідэнт, а вы як мае падначаленыя - мы павінны рабіць усё (і не толькі ў Год жанчыны), каб жанчына была шчаслівая. А якое шчасце ў жанчыны, калі ў яе няма дзяцей? Дзеці - гэта шчасце нашай жанчыны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што з боку дзяржавы павінны быць прыняты ўсе неабходныя меры, створаны ўсе ўмовы, каб жанчыны маглі мець дзяцей. "Вось гэта галоўнае і для Года жанчыны, і ў далейшым на ўсё яе жыццё. Таму давайце зыходзіць з гэтага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
