Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Лют 2016

Лукашэнка: Следчы камітэт ствараўся не для паказчыкаў, а дзеля дапамогі чалавеку

Лукашэнка: Следчы камітэт ствараўся не для паказчыкаў, а дзеля дапамогі чалавеку

11 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Следчы камітэт ствараўся не для паказчыкаў, а дзеля дапамогі чалавеку. На гэты факт звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы на пашыраным пасяджэнні калегіі Следчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Крымінальных спраў павінна быць столькі, колькі ўчынена злачынстваў, а не колькі камусьці там лепш для станоўчай ацэнкі. Не з гэтага трэба зыходзіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўсе салідарны з тым, што рашэнне аб стварэнні Следчага камітэта было правільным і абгрунтаваным. Палепшыліся паказчыкі следчай работы. "Але мы гэта рабілі не для паказчыкаў. Гэта было зроблена дзеля людзей", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Галоўнае - гэта чалавек, ні ў якім выпадку ад яго адмахвацца нельга", - лічыць кіраўнік дзяржавы. - Вы павінны пастарацца зрабіць максімум, каб падтрымаць добрасумленнага чалавека".

"На практыцы ж гаворыце, колькі крымінальных спраў узбудзілі правільна, колькі няправільна. І такі стыль работы прыдумалі ж не радавыя следчыя, ён спускаўся зверху дзеля нейкай, магчыма, добрай ведамаснай статыстыкі. Такіх падыходаў нельга дапускаць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт арыентаваў следчых на тое, што іх задача - разгледзець ва ўстаноўлены тэрмін кожную заяву, пры наяўнасці складу злачынства неадкладна ўзбудзіць крымінальную справу, а затым яе расследаваць, збіраць доказы і шукаць вінаватых. "І не трэба следчым таксама чакаць ад аператыўнікаў нейкай гатовай крымінальнай справы, каб яе прыгожа падпісаць, падшыць або адправіць пракурору, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Помніце, што за вашай работай стаяць простыя людзі, якія хочуць, каб іх правы былі абаронены, а вінаватыя пакараны! І не толькі простыя людзі".

Пры гэтым Прэзідэнт перасцярог і ад іншай крайнасці: органы дазнання не павінны спрабаваць перадаць следству для прыняцця працэсуальных рашэнняў не да канца правераныя матэрыялы. "Следства - гэта не сметнік, куды можна прынесці розныя дакументы, матэрыялы, недапрацаваныя, слабыя, і скінуць: вось я табе прынёс, ты тут разбірайся. Не для гэтага мы яго стваралі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што за апошнія гады нагрузка на следчых істотна знізілася. На яго думку, гэта павінна быць выкарыстана для павышэння якасці і скарачэння тэрмінаў расследавання, а таксама для правядзення непасрэдна следчымі большай колькасці праверак па заявах аб злачынствах. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў сітуацыю з крадзяжамі, дзе адзначаецца самы нізкі ўзровень раскрывальнасці. "Але як іх раскрыць, калі праверку па гарачых слядах часам праводзіць адзін участковы? Значыць, з самага пачатку ў гэту работу трэба ўключацца следчаму, у якога больш і вопыту, і магчымасцей", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Крытэрый ацэнкі вашай дзейнасці павінен быць адзін - абарона парушаных правоў і інтарэсаў кожнага чалавека, грамадства і дзяржавы!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі