Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Врс 2020

Лукашэнка: сапраўдная навука павінна перш за ўсё служыць людзям, паляпшаць якасць іх жыцця

Лукашэнка: сапраўдная навука павінна перш за ўсё служыць людзям, паляпшаць якасць іх жыцця

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапраўдная навука павінна перш за ўсё служыць людзям, паляпшаць якасць іх жыцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук на сустрэчы з беларускімі вучонымі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што дзякуючы вучоным Беларусь на сусветнай арэне ведаюць як краіну, дзе робяць самыя вялікія самазвалы і здабываюць калійную руду, вырабляюць лазеры і оптаэлектроніку, мікрасхемы і электрычны транспарт, паскоранымі тэмпамі развіваюць сферу інфармацыйных тэхналогій, выконваюць высокатэхналагічныя хірургічныя ўмяшанні, выпускаюць сучасныя лекавыя прэпараты. У Беларусі таксама асвойваецца энергія мірнага атама, вучоныя краіны стварылі ўласную даследчую станцыю ў Антарктыдзе, удзельнічаюць у рабоце на Вялікім адронным калайдары. Рэспубліка нараўне з вялікімі дзяржавамі ўвайшла ў лік касмічных дзяржаў, што два гады таму дало магчымасць правесці ў Мінску Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

"Гэтыя прыклады, вядома, падобны да спорту высокіх дасягненняў. Яны патрэбныя і важныя. Але сапраўдная навука павінна перш за ўсё служыць людзям, паляпшаць якасць іх жыцця. Таму вельмі цэніцца работа вучоных, якія развіваюць аграрны напрамак, у выніку чаго ў нас растуць ураджаі, надоі і прыбаўленні ў вазе. А наша харчовая прамысловасць дабілася таго, што беларускія прадукты на многіх рынках проста робяць фурор", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

А беларускія медыкі, дадаў ён, славяцца як унікальныя спецыялісты з залатымі рукамі, якія ратуюць жыццё чалавека практычна ў любой сітуацыі. У складаны для ўсяго свету час пандэміі каранавіруса яны паказалі сябе дастойна, падкрэсліў Прэзідэнт. Дзякуючы ўласным канструктарскім бюро і ўзаемадзеянню з вучонымі з'яўляюцца гучныя навінкі на брэндавых прадпрыемствах Беларусі. "Усе гэтыя дасягненні красамоўна сведчаць аб тым, што выбраная дзяржавай стратэгія комплекснай сістэмнай падтрымкі навукі была правільнай. Так будзе і далей, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Любую новінку неабходна як мага хутчэй патэнтаваць і ўкараняць. Вытворчасці не змогуць быць паспяховымі, калі ўжо сёння не будуць на крок наперадзе канкурэнтаў. І ў гэтай навукова-прамысловай гонцы менавіта вучоны - галоўны саюзнік вытворцаў. У нашай краіны - не самай багатай на прыродныя рэсурсы - няма іншага выйсця, як рабіць стаўку на інтэлект".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь сёння адносіцца да ліку краін з высокім узроўнем навуковага патэнцыялу. А ў рэйтынгу добрых краін (Good Country Index) рэспубліка займае 54-е месца сярод 153 дзяржаў. "Больш за трэць нашага экспарту складае навукаёмістая і высокатэхналагічная прадукцыя. У мінулым годзе сваім інтэлектам мы зарабілі амаль $15 млрд. Калі б мы да гэтых яркіх інавацыйных распрацовак дадалі крыху якасці ў вытворчасці (не толькі ў прамысловасці, гэта і сельскай гаспадаркі датычыцца), мы не проста павысілі б сваю канкурэнтаздольнасць на рынках - мы былі б лідарамі", - перакананы Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі