Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Лют 2018

Лукашэнка расказаў, за каго галасаваў на выбарах у мясцовыя Саветы

Лукашэнка расказаў, за каго галасаваў на выбарах у мясцовыя Саветы

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння журналістам, за каго галасаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас тайнае галасаванне, не гавораць, за каго. Але павінен вам намёк зрабіць: за дзеючага чалавека, які працуе і прыносіць карысць нашай дзяржаве. Гэта галоўны матыў для мяне як Прэзідэнта, і іншага матыву, напэўна, быць не можа, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Таму за актыўнага, дзеючага, працуючага чалавека".

Кіраўнік дзяржавы 18 лютага прыняў удзел у галасаванні на ўчастку нумар 1 Вяснянскай выбарчай акругі нумар 39 Цэнтральнага раёна Мінска, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Пасля чаго Прэзідэнт пагутарыў з журналістамі і адказаў на іх пытанні.

Усяго на выбарах трэба будзе выбраць 1309 мясцовых Саветаў (18 тыс. 111 дэпутатаў). Для ўдзелу ў выбарах зарэгістравана 22 тыс. 289 кандыдатаў у дэпутаты. У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі ў мясцовыя Саветы палітычныя партыі праявілі сябе больш актыўна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі