1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцярог ваенных ад хлусні і падкрэсліў, што не дапускае ніякага паддобрывання да падначаленых. Аб гэтым ён заявіў пры падвядзенні вынікаў комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ж вас папярэджваў, мужыкі, са мной гэта не праходзіць. Я хачу, каб вы гэта мелі на ўвазе. Ніякага паддобрывання да падначаленых я не дапускаў. І ў гэтым сутнасць маёй дыктатуры. Дрэнна гэта ці добра - вам рабіць вывад. Будуць прэзідэнцкія выбары - вызначыцеся. Але хлусіць я вам не дазволю. Таму што гэта не толькі наша з вамі жыццё. Гэта жыццё нашых дзяцей і ўнукаў, якія будуць пад нашым кіраўніцтвам ваяваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

