Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Снж 2025

Лукашэнка расказаў, як не паддаўся на прапановы еўрапейцаў аб "дэмакратыі" i зрабіў стаўку на Кітай

Лукашэнка расказаў, як не паддаўся на прапановы еўрапейцаў аб

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі "Ньюсмакс" расказаў, як у свой час не паддаўся на прапановы еўрапейцаў аб "разнастайнай дэмакратыі" і зрабіў стаўку на развіццё Кітая, за якім вялікая будучыня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы ў час інтэрв'ю спыталі пра Кітай і яго лідара Сі Цзіньпіна. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ўпершыню пабываў у гэтай краіне больш як 30 гадоў таму, калі быў дэпутатам, і ўжо тады заўважыў, што за Кітаем - вялікая будучыня. "Я прыехаў і сказаў у парламенце: нам трэба выбудоўваць адносіны з кітайскай дзяржавай. Там вялікая будучыня. Ну, амерыканцы тады, ведаеце, не вельмі з намі сябравалі і сябраваць не хацелі. Еўрапейцы таксама спрабавалі мяне заблытаць разнастайнай дэмакратыяй там і гэтак далей. Але я бачыў эканоміку перш за ўсё. І я бачыў, што Кітай будзе развівацца", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, цяпер, праз некалькі дзесяцігоддзяў, відавочна, што Кітай выбіваецца ў лідары, і гэта нават выклікае насцярожанасць з боку ЗША, якія спрабуюць стрымаць развіццё Кітая. Аднак зрабіць гэта ўжо немагчыма, упэўнены Прэзідэнт Беларусі. "Вы страцілі як мінімум 20 гадоў для таго, каб стрымаць Кітай. Кітай сёння ніхто не можа стрымаць, асабліва з той філасофіяй, якая ў кітайцаў у галаве", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Я Кітай бачыў на працягу 30 гадоў. Яны робяць кожны год рэвалюцыю. Я прыязджаю туды кожны год і не пазнаю Кітай. Яны настолькі эфектыўныя, што вы нават ацаніць гэтага не можаце", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Характарызуючы Старшыню КНР Сі Цзіньпіна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта разумны, акуратны чалавек, спакойны да немагчымасці, як усе кітайцы. "Гэта іх асаблівасць - яны нікуды не спяшаюцца. Гэта разумныя людзі (цывілізацыя старажытнейшая), якія разумеюць: рана ці позна праблема, якая існуе, павінна быць вырашана. Яны лічаць, што паскараць гэты працэс дарэмна. Можам натрапіць на непрыемнасці. Яны ціха, спакойна робяць сваю справу", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі