Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Oct 2018

Лукашэнка расказаў, чаму даражыць БРСМ

Лукашэнка расказаў, чаму даражыць БРСМ

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі расказаў, чаму так даражыць гэтай арганізацыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ў яго часта цікавяцца, чаму ён такую ўвагу ўдзяляе развіццю ў краіне маладзёжнага руху.

"Скажу вам упершыню і адкрыта тое, аб чым я гаварыў у самым вузкім асяроддзі. Я заўсёды гавару прагматычна: а калі заўтра са стрэльбай давядзецца паўстаць на абарону сваёй Радзімы? Я, як галоўнакамандуючы, хіба ж абыдуся толькі той структурай і сістэмай, якая створана ва Узброеных Сілах і міліцыі? Не. Нам давядзецца раздаць кожнаму, перш за ўсё мужыку, ды і дзяўчыне, зброю, каб абараніць, ну добра, не Радзіму, сябе і сваю сям'ю, сваіх дзяцей", - адзначыў Прэзідэнт.

"Раптам, не дай бог, канфлікт, вайна - якія ты структуры задзейнічаеш? Як было ў Вялікую Айчынную вайну? Камуністы, камсамольцы наперад. Таму што была моцная партыйная арганізацыя, дзяржаўная ўлада ў ёй была сканцэнтравана, і маладзёжная арганізацыя. Людзі жылі, ваявалі, гінулі і прынеслі нам Перамогу, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Гэту структуру ў цяжкую, няхай нават не ваенную мінуту кіраўнік дзяржавы (не будзе мяне, будзе нехта іншы), урад змогуць задзейнічаць. Гэта каласальны рэзерв, які сёння створаны".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што саюз моладзі павінен функцыянаваць як гадзіннік - ад першага сакратара да пярвічнай ячэйкі. "Калі гэтага ў вас не будзе, лічыце, што вы падманулі мяне, народ і дарэмна патрацілі грошы, няхай нават невялікія. Гэты касцяк павінен дзейнічаць, і тады ў цяжкія перыяды я магу задзейнічаць многія рычагі для таго, каб мабілізаваць краіну. Вядома, галоўны касцяк - гэта органы ўлады, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Але спыняцца нельга, трэба ўдасканальвацца, таму што задзейнічаць структуру на поўную моц можна толькі тады, калі вы будзеце мець вялікі аўтарытэт у моладзі, нават у той, якая не будзе членамі вашага саюза".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі