Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2021

Лукашэнка пра завышэнне цэн на лякарствы: мы не дазволім нажывацца на здароўі людзей

Лукашэнка пра завышэнне цэн на лякарствы: мы не дазволім нажывацца на здароўі людзей

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не дазволяць нажывацца на здароўі людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіля Герасімава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў, што было прынята рашэнне ўрада па спыненні неабгрунтаванага росту цэн. У прыватнасці, адносна лякарстваў пасля павышэння ПДВ да 10 працэнтаў, і пад гэта аптэкі пачалі паднімаць цэны. "А некаторыя і на 30 працэнтаў павысілі", - заўважыў Васіль Герасімаў.

"Так. Значыць, вельмі строга трэба спыняць людзей, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы павінны бачыць і аптавікоў, і розніцу. Але самае галоўнае - лякарствы. Мы не павінны дазволіць гэтым розным ачумелым нажывацца на бедах людзей. Ніхто не прыйшоў і не прынёс капейку з іх для таго, каб падтрымаць лячэнне ад кавіду. Ніхто, толькі дзяржава. Ужо мільярд долараў на гэта з усіх крыніц краіна затраціла. Што, нехта прыйшоў з уласнікаў аптэк і іншых якія-небудзь грошы даў? Ніхто не даў".

"Ну, у нас 50 працэнтаў дзяржаўных аптэк, 50 працэнтаў прыкладна прыватных. Калі ў прытомнасць не прывядзём прыватнікаў, ну што ж, тады будуць працаваць дзяржаўныя аптэкі. Але мы не можам дазволіць на здароўі людзей нажывацца. Таму лякарствы - на асаблівы кантроль", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі